Верхнядзвінская школьніца стала прызёрам конкурсу народных рамёстваў

Актуально Общество

DSC01933l копияПраца ўдзельніцы гуртка “Вясёлыя пяцелькі” Верхнядзвінскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі на базе Лявонішанскай БШ Іны Макарчык адзначана дыпломам трэцяй ступені абласнога конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Саматканы цуд”.
На суд журы дзяўчына прадставіла вязаны кручком дыванок. Праца так і называлася “Бабулін дыванок”. Зроблены ў выглядзе кветкі, дыванок увабраў у сябе ўсе колеры вясёлкі. Ажыццявіць задумку стварэння падарунка сваёй маці Іне дапамагла кіраўнік гуртка Г. І. Кротава. Крапатлівая праца, якая патрабавала цярплівасці, старання, адпаведнага падбору колеру, заняла каля месяца, але і прынесла выдатны вынік. Задаволены ім і аўтарка, і яе кіраўнік.
Анна ЗІМАЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *