Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе.
Кіраўнік дзяржавы закрануў тэму выканання Дырэктывы нумар 1. «Не скажу, што ў нас з дысцыплінай усё ў парадку», — заўважыў ён.
— Я не скажу, што мы дасягнулі вяршыні ў гэтым плане, таму дысцыпліна — пытанне нумар адзін. Асабліва гэта залежыць ад сілавога блока, ад паводзін ваеннаслужачых, людзей у пагонах».
Ён звярнуў увагу, што яны павінны кантраляваць абстаноўку, у тым ліку на вуліцах. «Ім да ўсяго павінна быць справа — да руху транспарту, перамяшчэння людзей, аказання дапамогі, калі ў гэтым узнікае неабходнасць. Мы павінны дэманстраваць перад людзьмі, што мы недарма ядзім хлеб. Бо мы ж на іх грошы існуем».
На нарадзе размова ішла і аб арганізацыі сумеснага патрулявання ваеннаслужачых і супрацоўнікаў МУС у мэтах падтрымання парадку на вуліцах населеных пунктаў.
Вучэнні «Захад-2017» з’яўляюцца адкрытымі, і Беларусь запрашае вялікую колькасць наглядальнікаў
У час мерапрыемства кіраўнік дзяржавы закрануў тэму маючых адбыцца сумесных стратэгічных вучэнняў узброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017». «Аб гэтым шмат сказана, і я хацеў бы пачуць нешта новае. Усе старыя пытанні — і заклапочанасць НАТА, і нашы суседзі, і ва Украіне я нядаўна быў — усім усё растлумачылі, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Вучэнні адкрытыя, мы запрашаем або ўжо запрасілі вялікую колькасць наглядальнікаў. Прыязджайце, глядзіце».
Беларусь восенню правядзе сесію Савета калектыўнай бяспекі АДКБ
Беларусь, якая старшынствуе ў АДКБ, восенню правядзе сесію Савета калектыўнай бяспекі, паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі.
На мерапрыемстве ў ліку іншых разглядаюцца пытанні дзейнасці сістэмы калектыўнай бяспекі ў АДКБ, дзе Беларусь цяпер старшынствуе. «Ад Беларусі заўсёды чакаюць эфектыўнага старшынства. Нам трэба коратка абмеркаваць, як развіваюцца падзеі па беларускім старшынстве, як мы ажыццяўляем заяўленыя напрамкі дзейнасці», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Галоўным у шэрагу мерапрыемстваў беларускага старшынства павінна стаць сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якая запланавана на восень.
Беларусь павінна дастойна правесці
II Еўрапейскія гульні
Гэтай тэме была ўдзелена асобная ўвага ў час нарады. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, ці ёсць якія-небудзь пытанні па маючым адбыцца правядзенні гэтых прэстыжных міжнародных спаборніцт-ваў. Ён звярнуў увагу, што ў гэты перыяд часу беларуская сталіца стане міжнародным спартыўным эпіцэнтрам. У Мінск прыбудзе нямала замежных гасцей не толькі з еўрапейскіх, але і іншых замежных дзяржаў. У ліку пытанняў падрыхтоўкі да Еўрагульняў знаходзяцца і тэмы забеспячэння бяспекі.
«Беларусь павінна дастойна правесці II Еўрапейскія гульні ў 2019 го-дзе», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Прынцыповае пытанне — аптымізацыя сілавых структур
«Мы вызначым узровень колькасці, затраты на тыя ці іншыя напрамкі, прывя-дзём гэта ў адпаведнасць у бягучым годзе», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
У далейшым пытанні аптымізацыі не знікнуць, лічыць Прэзідэнт, але гэта будзе ўжо задача кіраўнікоў ведамстваў. «Мы іх будзем проста трымаць на кантролі, стымуляваць да аптымізацыі структур. Але ўжо не на самым высокім узроўні і не ў маштабах краіны, як мы гэта робім цяпер», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка даручыў праваахоўнікам пракантраляваць шэраг пытанняў уборачнай кампаніі
Аб гэтым паведаміў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы.
«Кіраўніком дзяржавы сёння пастаўлены дадатковыя задачы перад сілавымі органамі. Цяпер у нас пачынаецца ўборка ўраджаю. Пэўныя задачы тут будуць выконваць і праваахоўныя органы, пры гэтым неадкладна», — адзначыў Станіслаў Зась.
Дзяржсакратар удакладніў, што, у прыватнасці, неабходна будзе кантраляваць гатоўнасць тэхнікі да ўборачнай кампаніі. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена кантролю над беражлівым стаўленнем да сабранага ўраджаю. «Усе гэтыя пытанні будуць узяты на кантроль нашых праваахоўных органаў. Такое даручэнне ад кіраўніка дзяржавы мы сёння атрымалі», — сказаў ён.