Прыгожа і змястоўна адзначылі ў Каханавічах 200-годдзе з дня нараджэння знакамітага земляка, беларускага фалькларыста, паэта і грамадскага дзеяча Ігната Яўстахавіча Храпавіцкага.
У зале мясцовага Дома культуры была аформлена кніжная паліца з публікацыямі пра І.Храпавіцкага, увагу гасцей прыцягвала выстава арыгінальных вырабаў сучаснага народнага мастацтва, а з-за шырмаў выглядалі прыгожа апранутыя ўдзельнікі імпрэзы – усё гэта надавала ёй належную юбілею святочнасць.
Старшы навуковы супрацоўнік Верхнядзвінскага гісторыка-края-знаўчага музея А.Бубала распачаў сустрэчу разгорнутым аповедам пра жыццёвы і творчы шлях прагрэсіўнага каханавіцкага памешчыка, ініцыятара скасавання прыгону, чые заслугі перад народам і дзяржавай былі годна ацэнены толькі праз гады, калі жыццё даказала неабходнасць ажыццяўлення ідэй неўтаймоўнага празорцы.
Далей чытайце ў «ДП».