Верхнядзвінскі раён першым у вобласці правёў абрад зажынак і пачаў уборку збожжа

Актуально Общество

Самы паўночны раён Віцебшчыны і ўсёй Беларусі нездарма “абганяе” па тэмпах больш выйгрышныя ў кліматычных адносінах рэгіёны. З аднаго боку, ён павінен спяшацца, каб “перахітрыць” заўсёды нестабільнае надвор’е, а з другога – звыклыя да асобага напружання хлебаробы ўмеюць цаніць кожную прыдатную для працы хвіліну і атрымліваць адны з самых высокіх у вобласці ўраджаяў.
І на гэты раз напачатку жніва старшыня райвыканкама І.І. Марковіч нагадаў, што Верхнядзвінск будзе сталіцай “Дажынак-2018”, а таму мы павінны прыйсці да свята з дастойнымі паказчыкамі, даказаць, што любім сваю зямлю і працуем на ёй, як сапраўдныя гаспадары.

IMG_6433 копия
Экзамен на гаспадарлівасць
Уборачная кампанія ў Верхнядзвінску пачалася ў нязвыклым фармаце. Перш чым сабрацца ў полі на традыцыйны абрад зажынак, кіраўнікі раёна і гаспадарчы актыў абмеркавалі задачы жніва на пасяджэнні райвыканкама. Удзел у яго рабоце прынялі першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Віцебскага аблвыканкама У.А. Машэра і старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК В.С. Гутараў.
Як паведаміў у сваім дакладзе першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В.М. Шылаў, для якога сёлетняя ўборачная – першая на гэтай адказнай пасадзе, аб’ёмы работ у земляробаў немалыя. Трэба ўбраць 22049 гектараў зерневых, 5911 – рапсу, 1340 – семеннікоў шматгадовых траў, 109 – бульбы, 1100 – ільну, 4666 – кукурузы. Неабходна выканаць дзяржаўны заказ па пастаўках 6100 тон харчовага збожжа, 6700 тон масланасення рапсу і 500 тон піваварнага ячменю.

IMG_6517 копия

IMG_6405 копия

IMG_6579

IMG_6572 копия

IMG_6457 копия

IMG_6401 копия

IMG_6373 копия

IMG_6212 копия

IMG_6334 копия

IMG_6215 копия

IMG_6290 копия

IMG_6440 копия

 

Далей чытайце ў «ДП».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *