Верхнядзвінскія хлебаробы папаўняюць рады «тысячнікаў»

Актуально Экономика

У след за Віктарам Дадзека з ААТ “Антонава-Агра”, які першым у раёне намалаціў тысячу тон зерня і рапсу, столькі ж намалацілі камбайнеры Уладзімір Лапкоўскі з ААТ “Прудзінкі” з памочнікам Анатолем Севасцьянавым і Раман Размысловіч з ААТ “Нурава”.

IMG_1110 копия

IMG_1182 копия

З гэтай нагоды іх павіншавалі начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Васіль Шылаў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Зуй. Яны ўручылі перадавікам падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі. Атрымалі перадавікі віншаванні і падарункі і ад прафсаюзных лідараў сваіх пярвічак.
— Вашы дасягненні – гэта пазчык прафесіяналізму, майстэрства, дысцыпліны, вялікай адказнасці і добрасумленнасці, — звярнуўся да лідараў уборачнай кампаніі Васіль Шылаў.
Алена Зуй пажадала аграрыям не спыняцца на дасягнутых выніках, рухацца толькі наперад.
Не засталіся без увагі і падарункаў і іншыя ўдзельнікі жніва. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Мароз і першы сакратар райкама БРСМ Дар’я Сакалоўская ўручылі маладым камбайнерам, іх памочнікам, вадзіцелям буклеты аб Верхнядзвінскім раёне і памятныя сувеніры. Атрымалі іх ад райкама прафсаюза работнікаў АПК і механізатары са стажам. Словам, былі адзначаны ўсе, хто задзейнічаны сёлета на ўборцы.
Камбайнерскі стаж Уладзіміра Лапкоўскага цяжка падлічыць: доўгі час працаваў на КЗС-10, памятае і свой першы “Дон”. Дзевяты сезон Уладзімір Міхайлавіч за штурвалам “галандца” – камбайна “NEW-HOLLAND”. І калі Уладзіміра Лапкоўскага ведаюць не толькі ў раёне, але і далёка за яго межамі – таленавіты механізатар амаль штогод удзельнічае ў абласных і рэспубліканскіх “Дажынках”, то для яго калегі Рамана Размысловіча – гэта першая ўборачная. І адразу – тысяча тон! Ганарыцца тут ёсць чым: Раман Мікалаевіч дагэтуль сам узараў поле, сам засеяў і вось зараз за штурвалам КЗС-1218 убірае вынікі сваіх працавітых рук.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
На здымках: Васіль Шылаў віншуе з працоўнай перамогай Уладзіміра Лап-коўскага; сваю першую “зорку” тысячніка атрымаў Раман Размысловіч.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *