З лепшым вынікам у раёне на «Дажынкі» едуць прудзінкаўскія хлебаробы

Актуально Общество

IMG_1091 копия

Уладзіміра Міхайлавіча Лапкоўскага з ААТ “Прудзінкі” ведаюць не толькі ў раёне, але і далёка за яго межамі – таленавіты механізатар амаль штогод удзельнічае ў абласных і рэспубліканскіх “Дажынках”.
Камбайнерскі стаж Уладзіміра Лапкоўскага цяжка падлічыць: доўгі час працаваў на КЗС-10, памятае і свой першы “Дон”. Дзесяты сезон Уладзімір Міхайлавіч за штурвалам “галандца” – камбайна “NEW-HOLLAND”.
Уладзімір Міхайлавіч нарадзіўся ў вёсцы Казуліна, якая некалі была цэнтрам калгаснага жыцця. Прыняты на работу ў гаспадарку яшчэ да арміі. Добрасумленна працуе ў сельгаспрадпрыемстве, паказваючы высокія вынікі ў хлебаробскай справе. Яму давяраюць самыя адказныя ўчасткі і сучасную тэхніку, з якой механізатар на “ты”.
Разам з жонкай Вольгай вырасцілі сына і дачку. Аляксей ужо атрымаў спецыяльнасць інжынера, скончыўшы магістратуру Горацкай акадэміі, зараз служыць у арміі. Дачка Юлія — у Віцебскім дзяржаўным універсітэце на педагагічным факультэце.
Уладзімір Лапкоўскі падрыхтаваў кагорту прафесіяналаў-камбайнераў, якія некалі былі яго памочнікамі – Аляксандра Барстка, Алега Жойдзя і іншых. Першы год з ім у пары працуе Анатоль Севасцьянаў, які таксама марыць перасесці за штурвал камбайна. Малады памочнік прызнаўся, што працаваць з карыфеем поля Уладзімірам Міхайлавічам – адно задавальненне.
У мінулым годзе Уладзімір Лапкоўскі атрымаў узнагароду з рук Прэзідэнта — “Ордэн Пашаны”. Моладзі ёсць з каго браць прыклад.
Ксенія КАВАЛЁНАК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *