У Дзень памяці ўспамінаюць продкаў

Актуально Общество

Традыцыйна дні позняй восені ў беларусаў праходзяць пад знакам успаміну продкаў .

1450520163_000022_545590_big копия

У праваслаўных дзень памяці рухомы – ён адзначаецца ў апошнюю суботу перад днём святога Дзімітрыя – сёлета бацькоўская памінальная субота прыпадала на 28 кастрычніка.
У католікаў дзень успаміну памерлых нязменны – 2 лістапада.
Згодна з устаноўленым звычаем, у дні памяці прынята наведваць могілкі, у храмах і на месцах пахаванняў адбываюцца памінальныя службы і малітвы за памерлых.
Хрысціяне абавязкова клапоцяцца аб тым, каб перад днямі ўспаміну могілкі былі прыбраны, прычым парадак павінен быць і на месцах пахаванняў родных, і на суседніх магілах, на якія ніхто ўжо не прыязджае. На могілках запальваюць свечкі і ставяць кветкі, але галоўны дар для тых, хто адышоў з гэтага свету – малітва за супакой душы.
Па традыцыі ў Дзяды, як яшчэ называюць 2 лістапада, прынята збірацца на агульную сямейную вячэру, на якой родныя разам моляцца і ўспамінаюць продкаў. Як неаднаразова нагадваюць святары, ужыванне спіртных напояў падчас памінання памерлых не дапускаецца.
Літургіі за памерлых у касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбудуцца 2 лістапада ў 10 і 18 гадзін. У гэты і наступныя дні лістапада будуць праведзены малебны за памерлых на гарадскіх і сельскіх могілках.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *