У аграгарадку Бігосава адкрыўся фірменны магазін
ААТ “Верхнядзвінскі масласырзавод”.
Для жыхароў прыгранічнага пасёлка адкрыццё новага фірменнага магазіна стала сапраўдным навагоднім падарункам. Нельга сказаць, што яны былі абдзелены гандлёвымі пунктамі: тут працавалі магазіны райпо, прыватныя прадпрымальнікі, ды і аўтамагазін масласырзавода рэгулярна наведваўся са сваёй прадукцыяй. Менавіта апошні фактар і падказаў спецыялістам малочнага прадпрыемства, што ёсць сэнс пашырыць гандаль. Мяркуючы па чэргам і попыту, выручка ў Бігосава абяцала быць больш істотнай. І заводцы ўзяліся рэалізоўваць задуму.
Арэндавалі памяшканне пад магазін у ААТ “Інвет” у самым ажыўленым месцы аграгарадка, дзе размешчаны жылы квартал работнікаў бігосаўскага прадпрыемства і ведамасны інтэрнат. З дапамогай ААТ «Інвет» адрамантавалі яго, пашырылі, зрабілі зручным і для пакупнікоў, і для персаналу. Толькі гандлёвая зала размясцілася больш чым на 100 квадратных метрах. Абсталяваны неабходныя падсобныя памяшканні.
Гаспадары ўстанавілі ў магазіне сучаснае гандлёвае абсталяванне, халадзільныя камеры, зручныя вітрыны. Вырашылі, што магазін адназначна будзе працаваць па метаду самаабслугоўвання — гэта найбольш прыдатны для пакупнікоў варыянт, які дае значна большы ўзровень продажаў.
Асаблівую ўвагу надалі асартыменту і цэнам. У фірменным магазіне можна купіць як уласныя вырабы верхнядзвінскага прадпрыемства пад вядомымі маркамі “Ян сыродел” і “Ульянка”, так і практычна ўсе іншыя віды харчовай прадукцыі: мяса-малочную, рыбную, хлеба-булачную, бакалею, кандытарскія вырабы, садавіну і гародніну, спіртныя і безалкагольныя напіткі, паўфабрыкаты і многае іншае. Сюды дастаўляюцца і гатовыя фірменныя стравы свайго кафэ “Со вкусом”. Асабліва ж шырока прадстаўлена прадукцыя Віцебскага мясамалпрама і іншых галіновых прадпрыемстваў рэспублікі, якая заваявала папулярнасць як у мясцовых спажыўцоў, так і гасцей нашай краіны.
Што датычыць цэн, то спецыялісты масласырзавода заўсёды ўважліва адсочваюць іх у канкурэнтаў і стараюцца прывабіць пакупнікоў выгад-нымі прапановамі. Бясспрэчна, што людзі хутка параўнаюць цэннікі і аддадуць перавагу больш даступным.
Далей чытайце ў «ДП».