Паважаныя жыхары Віцебскай вобласці!
Дарагія землякі!
Ад імя абласнога выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў запрашаем вас прыняць удзел у важнай і адказнай справе — выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання.
У гэтую нядзелю кожны паўналетні жыхар рэгіёна, які валодае выбарчым правам, можа прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць за таго кандыдата, якому давярае.
Выбіраючы дэпутатаў абласнога, гарадскога, раённага, сельскага Савета дэпутатаў, кожны з нас уплывае на работу органаў мясцовага кіравання і самакіравання рэгіёна, на паступальны рух эканомікі Віцебскай вобласці, яго сацыяльнай сферы, парадак і стабільнасць у нашым агульным доме і на роднай зямлі.
Выбар — за вамі!
Старшыня Віцебскага
абласнога выканаўчага камітэта
М.М.ШАРСНЁЎ.
Старшыня Віцебскага
абласнога Савета дэпутатаў
У.У.ЦЯРЭНЦЬЕЎ.