У Верхнядзвінску адкрылі Алею Герояў

Актуально Беларусь помнит! Общество

У Дзень Перамогі ў Верхнядзвінску адкрылі Алею Герояў і перадалі капсулу з зямлёй з месца спаленых у вайну вёсак у крыпту Храма-помніка Усіх Святых у Мінску.

IMG_9152 копия

 

Алею Герояў адкрываюць І. І. Марковіч, П. Я. Баярын і Ю. У. Парфёнава.
Алею Герояў адкрываюць І. І. Марковіч, П. Я. Баярын і Ю. У. Парфёнава.

IMG_9091

Традыцыйна святкаванне Дня Перамогі ў Верхнядзвінску адбываецца шматлюдна і хвалююча. Людзі любяць гэта свята і прыходзяць на ўрачыстасць з нагоды Дня Перамогі па поклічу душы. У шматпакутным куточку беларускай зямлі няма сям’і, па якой смерчам не прайшлася вайна. Сотні спаленых вёсак, тысячы закатаваных людзей, бясконцыя помнікі і магілы загінуўшых землякоў – гэта страшны след той крывавай раны, якая незагойна баліць у сэрцах нашчадкаў. Таму столькі жадаючых прайсці ў калонах “Бессмяротнага палка”, так кранаюча адбываецца мітынг у гарадскім скверы, столькі падзячных слоў гучыць у адрас вызваліцеляў роднай зямлі.

IMG_9124 копия

IMG_9078 копия

Рады ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны радзеюць з кожным годам — толькі чацвёра з іх здолелі прыбыць на ўрачыстасць. Верхнядзвінцы горача віталі былых удзельнікаў партызанскага руху Аляксандру Іванаўну Бурэц, Уладзіміра Уладзіміравіча Дашчонка, Паўла Ягоравіча Баярына, франтавіка Івана Паўлавіча Пудава. Няшмат застаецца ў страі людзей, якія змагаліся за перамогу над лютым ворагам і адстаялі мір на планеце. Але ўсе воіны Вялікай Айчыннай жывуць у памяці – яны ідуць з намі ў радах “Бессмяротнага палка”, шэсцем якога па традыцыі пачаўся ўрачысты мітынг. Пад гукі гімна Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь узнялі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Паўлавіч Пудаў і вучаніца гімназіі, прызёр абласнога і рэспубліканскага этапаў алімпіяд Аляксандра Глушына.

IMG_9078 копия

IMG_9427 копия

DSC_0359 копия

Звяртаючыся да землякоў з нагоды вялікай урачыстасці, старшыня райвыканкама І.І. Марковіч адзначыў, што Дзень Перамогі – асаблівая дата для ўсіх нас. Гэта сведчанне неверагоднага гераізму і самадданасці суайчыннікаў, якія ў смяротнай схватцы адолелі магутнага ворага, скарыўшага многія краіны Еўропы. Беларусь першай прыняла на сябе страшны ўдар, стаўшы жывым шчытом на шляху вераломнага агрэсара. На абарону Радзімы падняліся ўсе ад малога да старога. На франтах ваявала паўтара мільёна ўраджэнцаў Беларусі. Звыш шасці тысяч партызанскіх атрадаў і падпольных груп дзейнічалі ў тыле ворага. У сумесных баявых аперацыях прымалі ўдзел партызаны Калінінскай брыгады з Расіі, спецатрады “Баявы” і “Бястрашны”, Латвійская партызанская брыгада, якія дзейнічалі на беларускім памежжы.

DSC_0379 копия

IMG_9412 копия

IMG_9313 копия 2
Вогненным смерчам вайна апаліла верхнядзвінскую зямлю. 75 гадоў таму Асвейская трагедыя забрала жыцці звыш 20 тысяч мірных жыхароў. Былі сцерты з твару зямлі Асвейскі раён і большая частка Верхнядзвінскага – спалена 426 населеных пунктаў. Памяць аб ахвярах вайны назаўсёды ў нашых сэрцах.
Кіраўнік раёна назваў важнейшым дасягненнем сённяшніх дзён мір і спакой на роднай зямлі. Памятаючы ўрокі гісторыі, Беларусь праводзіць палітыку добрасуседства і супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі.
Ігар Іванавіч падзякаваў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за Перамогу і сённяшнюю нястомную працу па патрыятычнаму выхаванню моладзі, пажадаў ім і ўсім жыхарам раёна мірнага неба і шчаслівага жыцця на роднай зямлі.
Захоўваць памяць аб падзеях вогненных гадоў, шанаваць подзвіг народа-вызваліцеля і працягваць справу міру заклікаў нашчадкаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны У.У. Дашчонак.
Сёлетняе святкаванне Дня Вялікай Перамогі ў Верхнядзвінску азнаменавана асаблівымі падзеямі. У гарадскім скверы да свята створана Алея Герояў – на ёй устаноўлены знакі ў памяць васьмі Герояў Савецкага Саюза – нашых землякоў А.М. Бурака, С.А. Забагонскага, І.К.Захарава, І.М.Кабзуна, Э.В. Лаўрыновіча, І.А. Макеенка, М.М. Мядзеля, Н.В. Траян. Новая частка мемарыялу ў гарадскім скверы створана жыхарамі Верхнядзвінска з дапамогай прафсаюзных арганізацый Віцебскай вобласці і надае комплексу асабліва значымы, завершаны выгляд.
Гонар адкрыць Алею Герояў быў прадастаўлены старшыні раённага выканаўчага камітэта І.І. Марковічу, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны П.Я. Баярыну і старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Ю.У. Парфенавай.

IMG_9420

IMG_9407

IMG_9374

Яшчэ адной важнай падзеяй стала перадача капсулы з зямлёй з месца спаленых вёсак раёна ў крыпту Храма-помніка Усіх Святых у Мінску. З гэтай нагоды ў наш раён прыехала дэлегацыя на чале з дырэктарам ДУ “Беларускі культурны цэнтр духоўнага адраджэння” А.В. Госцевым. Звяртаючыся да верхнядзвінцаў, Аляксандр Віктаравіч расказаў аб гісторыі стварэння ўнікальнай святыні і рабоце, якая праводзіцца тут па захаванні памяці аб ахвярах ваенных дзеянняў. У крыпце запоўнены ўжо 70 нішаў, куды змешчаны капсулы з гістарычных месц, дзе праліта кроў нашых суайчыннікаў і ахвяраў вайны з усяго свету. Гэта зямля з канцэнтрацыйных лагераў і спаленых вёсак, магіл герояў, загінуўшых у барацьбе з ворагам. Работа, пачатая ініцыятарамі праекта, падхоплена грамадскімі арганізацыямі, моладдзю і будзе працягвацца з пакалення ў пакаленне.

IMG_9370

IMG_9349

IMG_9338

IMG_9330
Капсулу з зямлёй, якая ўзята з месца пакутніцкай смерці росіцкіх ахвяр фашызму, пратаіерэю прыходу Усіх Святых у Мінску Мікалаю Сухановічу ўрачыста перадаў навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея, аўтар раённай кнігі “Памяць”, былы малалетні вязень фашызму А.Ф. Бубала.

IMG_9321

IMG_9311

IMG_9287

Пранікнёна прагучаў верш Антона Бубалы аб гаротнай маці са спаленай вёскі, які выканала загадчык Відокскага клуба-бібліятэкі Таццяна Курмель.
Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны мінутай маўчання. У іх гонар быў дадзены ружэйны салют. Да помнікаў вызваліцелям ляглі вянкі і кветкі ад удзячных патомкаў.
Свята працягвалася ў гарадскім парку, дзе гасцей сустракалі фотадакументальныя выставы цэнтральнай раённай бібліятэкі, выстава-продаж майстроў Дома рамёстваў, работы выхаванцаў Верхнядзвінскай дзіцячай школы мастацтваў і Цэнтра дзяцей і моладзі, “Кірмаш дабра”.

IMG_9280

DSC_0366

DSC_0326

DSC_0282

DSC_0272

DSC_0261
Асаблівую ўвагу наведвальнікаў прыцягвалі тэматычныя пляцоўкі-выставы арганізацый і прадпрыемстваў раёна “Мы з мінулага”, стылізаваныя пад ваенную тэматыку, якія падрыхтавалі райаграсервіс, УЭС, вузел паштовай сувязі, лясгас, ААТ “Інвет”, ЦРБ, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Многа было жадаючых пакатацца на прыгожа ўбраных конях, якіх прадаставіў на свята прадпрымальнік Уладзімір Азарка.
Удзельнікам святкавання былі прапанаваны канцэрт, забаўляльная праграма і святочны гандаль.

Аб удзеле ў праекце па захаванні памяці і візіце ў раён расказалі члены дэлегацыі — доктар гістарычных навук, прафесар Акадэміі МУС РБ А.В. Шаркоў і сакратар РС АА “Беларускі саюз афіцэраў” падпалкоўнік С.В. Собалеў:

Злева направа: С. В. Собалеў, А. В. Шаркоў.
Злева направа: С. В. Собалеў, А. В. Шаркоў.

— Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб нявінна забітых у Айчыне нашай знаходзіцца ў Мінску – гэта адзіны ў краіне Храм-мемарыял, аналагаў якому няма ў свеце. Закладачны камень у будаўніцтва Храма-помніка быў урачыста асвечаны ў 1991 годзе Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсея Русі Алексіем ІІ. Першае захаванне ў крыпце Храма адбылося 2 ліпеня 2010 года, дзе ўпакоіліся астанкі трох невядомых салдат Айчыннай вайны 1812 года, Першай сусветнай і Другой сусветнай войнаў.
У крыпце знаходзяцца 504 нішы, у кожную з якіх закладзены крыштальныя ёмкасці. У гэтыя ёмкасці плануецца сабраць зямлю з палёў усіх буйных баёў і месц, дзе нявінна праліта кроў беларусаў. Актыўна вядзецца работа па ўрачыстаму забіранню зямлі са святых месцаў і захаванню яе ў Храме. Сюды дастаўлены капсулы з канцэнтрацыйных лагераў Трасцянец, Чырвоны Бераг, дзіцячых дамоў, дзе ў вайну фашысты губілі дзяцей, Хатыні і іншых спаленых вёсак. Пры ўдзеле Беларускага саюза афіцэраў прывезена зямля з месца пахавання герояў ваенных дзеянняў – танкіста З. Калабанава, снайпера Ф. Смалячкова, іншых воінаў. У крыпце будзе змешчана і капсула з зямлёй з Верхнядзвінскага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *