У верхнядзвінскіх лясах заўважаны ведзьмакі

Актуально Наш край

Паўдзельнічаць у спаборніцтвах і конкурсах, сустрэцца з сябрамі прыехалі  адзінаццаць каманд з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Тэматыка злёту абавязвала каманды падрыхтавацца не толькі ў тэхнічным плане – турысты мусілі паказаць веды аб прыродзе і гісторыі спорту свайго краю, яго этнаграфіі і фальклору, увасобіць нацыянальныя адметнасці ў афармленні лагера, касцюмах і нават у кулінарыі. 

lQgmC81pCpM копия

Асобныя ўзнагароды ўдзельнікам начных прыгодаў былі ўручаны з улікам маскарадных касцюмаў і некаторых уражлівых момантаў гульні. Было б грэшна не ўзнагародзіць, напрыклад, тых страшыдлаў, якія напужалі мірных грамадзян, што ехалі на ліснянскі беражок. Калі наперарэз легкавушцы, што каціла лясной дарожкай, раптам пад поўняй выскачылі жахлівыя істоты, па наваколлі разнеслася гучнае “Чэрці!!!” – і іншамарка паказала свае здольнасці імгненна развярнуцца на 180 градусаў на карэністай дарожцы, набраўшы затым 100 км/г  за лічаныя секунды!

IMG_1992 копия

IMG_1504 копия

IMG_1699 копия

(Падрабязней у «ДП»)



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *