З 1 ліпеня да 30 верасня 2018 года філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці» праводзіць Адкрыты конкурс фатаграфій і відэаролікаў «Мы Сваёй Беларуссю Ганарымся!», прымеркаваны да Года малой радзімы.
Сярод задач конкурсу – далучэнне беларусаў да сваёй гісторыі і культуры, прапаганда ведаў пра выбітных беларускіх дзеячаў, матэрыяльную і духоўную гісторыка-культурную спадчыну Беларусі, дасягненні ў галіне навукі, аховы здароўя, эканомікі і іншае, выхаванне ў беларусаў пачуцця патрыятызму і гонару за сваю краіну, стымуляванне цікавасці да гісторыі і культуры беларускіх рэгіёнаў, пашырэнне магчымасцяў для творчай самарэалізацыі ўдзельнікаў конкурсу.
На конкурс прадастаўляюцца фатаграфіі, створаныя з выкарыстаннем лічбавай або аналагавай тэхнікі, а таксама відэаролікі, знятыя любымі даступнымі сродкамі.
Па выніках конкурсу будуць вызначаны лаўрэаты і пераможцы, якія атрымаюць дыпломы і памятныя прызы, у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці пройдзе фотавыстава і прэзентацыя відэаролікаў удзельнікаў, якія сталі пераможцамі і лаўрэатамі.
Работы ацэньвае прафесійнае журы ў складзе прадстаўнікоў устаноў культуры, адукацыі і інфармацыі, творчых саюзаў, духавенства, органаў дзяржаўнай улады, сродкаў масавай інфармацыі.
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў кастрычніку 2018 г. пры ўдзеле высокіх гасцей і СМІ ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
Праект арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Палажэнне аб конкурсе: http://msbd.histmuseum.by/by/news/95/
Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці
Адрас: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 38, 4 пад’езд
Тэлефон для даведак: 8 (017) 327-46-11