Паважаныя жыхары і госці раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 74-й гадавінай вызвалення роднай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Гэта свята – сімвал адзінства нашага грамадства, імкнення да міру і добрасуседства, мужнасці і гераізму беларускага народа ў барацьбе з захопнікамі, пераемнасці лепшых нацыянальных традыцый.
Любоў да Радзімы ва ўсе часы аб’ядноўвала суайчыннікаў і надавала сіл у адстойванні незалежнасці і суверэнітэту краіны, будаўніцтве мірнай дзяржавы.
Галоўнае свята нашай дзяржаўнасці нездарма адзначаецца 3 ліпеня – у дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Свабода Айчыны заваявана ў смяротнай барацьбе з агрэсарам: мільёны беларусаў храбра змагаліся на франтах, у партызанскіх атрадах і падполлі, нястомна працавалі ў тыле ворага. Перамога здабыта цаной жыцця кожнага чацвёртага жыхара рэспублікі, а ў нашым раёне — кожнага трэцяга. У гадавіну вызвалення мы з павагай і ўдзячнасцю ўспамінаем загінуўшых на палях бітвы і ўшаноўваем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны за іх ратныя і працоўныя подзвігі.
За гады незалежнасці наша краіна дасягнула прыкметных здабыткаў у эканоміцы і сацыяльнай сферы, знешняй палітыцы і абаронным комплексе. Яна стала астраўком бяспекі і міралюбівасці, дзе людзі могуць спакойна жыць і гадаваць дзяцей.
Мы ганарымся, што жывем у дзяржаве, адкрытай для ўсебаковага супрацоўніцтва. Братэрскія сувязі з народамі-суседзямі, замацаваныя крывёю ў гады вайны, знаходзяць адлюстраванне ў эканамічным, сацыяльным і культурным узаемадзеянні. Сустракаючыся з сябрамі на Кургане Дружбы, мы зноў пацвярджаем сваю прыхільнасць гэтаму стваральнаму працэсу.
Сардэчна дзякуем усім, хто воінскай службай і працай умацоўвае і праслаўляе родную зямлю. Свята Незалежнасці напаўняе нас аптымізмам і жаданнем і далей імкнуцца да яе росквіту. Аб’яўлены ў Беларусі Год малой радзімы, правядзенне ў нашым раёне абласных “Дажынак-2018” – выдатная магчымасць для кожнага з нас праявіць сваю любоў да роднага краю канкрэтнымі справамі. Жадаем плённых здабыткаў на гэтым шляху. Моцнага здароўя, міру і дабрабыту!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.