Пачаўся новы навучальны год

Актуально Образование

Верасень абвясціў аб пачатку новага навучальнага года гучным школьным званком. Сёлета ў раёне на свой першы ўрок збяруцца 218 першакласнікаў.

Настаўніца Н. М. Жугіна з першакласнікамі А. Сцепанян і З. Мінчуком.
Настаўніца Н. М. Жугіна з першакласнікамі А. Сцепанян і З. Мінчуком.

Для іх урачыстая лінейка – хвалюючы момант, бо пачынаецца знаёмства са школай. Шмат чаго ў жыцці адбудзецца ўпершыню – першы урок, першыя адзнакі, школьныя сябры і першая настаўніца, якая на працягу чатырох гадоў будзе побач, мудра і цярпліва знаёміць з чароўным светам ведаў.
Гасцінна расчыніць дзверы і адноўленая сярэдняя школа №2. Сярод тых, хто ўпершыню пяройдзе школьны парог – Захар Мінчук і Аліна Сцепанян. Учарашнія выхаванцы дзіцячага сада, сёння – вучні 1 “Б” класа. Прыгожыя, сур’ёзныя, з букетамі кветак, яны, канешне, хвалююцца. Але побач – класны кіраўнік — вопытная настаўніца, якая супакоіць, падтрымае і падбадзёрыць.
Наталля Жугіна ў такі дзень адчувае не меншае хваляванне – сёлета настаўнікі і вучні пачнуць навучальны год у цудоўнай сучасна абсталяванай школе, дзе для іх створаны ўсе ўмовы.
— І гэта самы цудоўны падарунак, які толькі можна атрымаць 1 верасня, — адзначае Наталля Мікалаеўна. – У родную знаёмую навучальную ўстанову прыйдзем як у новую!
Першы ўрок “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”, прысвечаны Году малой радзімы, пройдзе сумесна для ўсіх трох першых класаў СШ №2. Ён нагадаў аб цудоўным куточку Беларусі – Верхнядзвіншчыне, заклікаў з павагай ставіцца да зямлі нашых продкаў і ганарыцца жыццём у мірнай і незалежнай Беларусі.
У добры шлях, школа! У добры шлях, першакласнікі! Няхай жа вандроўка па краіне ведаў будзе захапляльнай і плённай, а дзённікі ўпрыгожаць толькі выдатныя адзнакі!
Анна ЗІМАЦКАЯ.
Фота аўтара.



1 комментарий по теме “Пачаўся новы навучальны год

  1. Дорогая наша Наталья Николаевна! Спасибо Вам огромное, за те знания, которые вы умело и талантливо передали нашим детям. Желаем Вам крепкого здоровья, профессионального роста,оптимизма и позитива.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *