Верхнядзвінскі вадзіцель першым у вобласці перавёз 1000 тон зерня

Дожинки Общество

Міхаіл Шкіндзер з ААТ “Шайцерава” на МАЗ-650108 першым у вобласці перавёз 1000 тон зерня. 

IMG_2014[1] копия

Павіншаваць вадзіцеля-механізатара з гэтай нагоды прыехалі ў поле старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Зуй і старшыня пярвічнай арганізацыі сельгаспрадпрыемства Алена Станкевіч.
М. У. Шкіндзеру ўручаны дыплом і грашовая ўзнагарода раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК, а таксама памятны сувенір ад сельгаспрадпрыемства.
На сённяшні дзень на рахунку Міхаіла Шкіндзера 1721 тона перавезенага зерня. Гэта яго першая працоўная перамога. Каб забяспечыць бесперапынную адвозку, працаваць даводзіцца напружана з раніцы і да позняга вечара. Да таго ж, зараз самы прыдатны час для добрага заробку. Стымулам, як і ў большасці, выступае сям’я. Дома Міхаіла Уладзіміравіча чакаюць жонка і дзеці. Наталля – аператар свінакомплексу, зараз знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, даглядае трохгадовую дачку і паўтарагадовага сына. Сям’я набыла ва ўласнасць дом, які паспеў стаць пераможцам конкурсу па добраўпарадкаванні.
У ААТ “Шайцерава” убрана ўжо амаль палова плошчаў, намалочана 4865 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 49 цэнтнераў з гектара.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
НА ЗДЫМКУ: з працоўнай перамогай Міхаіла Шкіндзера віншуюць Алена Зуй і Алена Станкевіч.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *