Верхнядзвінскія артысты з поспехам выступілі на Міжнародным фестывалі ў Дуброўна

Актуально Культура

KmxnhfpTz2Q

У гэтым годзе XXVI Міжнародны фестываль “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” прысвячаўся Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён сабраў нямала творчых гасцей не толькі з Беларусі, але і Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Татарстана, Эстоніі і Малдовы. Сярод удзельнікаў звонка і задорна выдзяляліся галасы творчых калектываў Верхнядзвінска – народнага вакальна-харэаграфічнага  ансамбля “Ярыца” і народнага ансамбля народнай музыкі   «Верхнядзвінскія музыкі». Калектывы атрымалі дыпломы лаўрэатаў за высокае выканаўчае майстэрства.

afonLxz-NTc

Верхнядзвінцы не толькі радавалі гледачоў цудоўным выкананнем, у вольную хвілінку яны мелі магчымасць наведаць тэатралізаваныя падворкі Дубровенскага раёна з іх традыцыйны-мі мясцовымі прысмакамі, выставу, прысвечаную 325-годдзю гравіраванай бібліі мясцовага ўраджэнца Васіля Кораня, паглядзець п’есу Аляксея Дударава “Не пакідай мяне” і выступленне аркестраў народных інструментаў дзіцячых школ мастацтваў.
У першы дзень нашы калектывы прынялі ўдзел у канцэрце-прэзентацыі, перад пачаткам якога дэлегацыі абмяняліся ў знак сяброўства караваямі. А яшчэ верхнядзвінцы адкрылі “Прывітальнай” свята-конкурс традыцыйнай лялькі «Лялька Дубравушка запрашае». Сярод яго ўдзельніц была і наша зямлячка Любоў Марынская са сваімі лялькамі.
У гэты ж дзень усе калектывы-удзельнікі з выступленнямі наведалі населеныя пункты Дубровенскага раёна. “Ярыца” і “Верхнядзвінскія музыкі” пабывалі ў вёсцы Ляды. Удзячнасць мясцовых гледачоў і гаспадароў была сапраўды бязмежнай — шмат кветак, апладысментаў і захаплення ў вачах людзей, а напрыканцы — шчодры стол.
На галоўнай пляцоўцы свята распачалося прыгожым абрадам «Кумаванне», падчас якога калектывы абмяняліся падарункамі. Агульная вясёлая полька ўзняла ўсім і без таго выдатны настрой. «Верхнядзвінскія музыкі» захапілі гледачоў найгрышамі, а ў выкананні «Ярыцы» прагучала руская народная песня «В узеньком проулочке».
Акрамя ўзнагарод і ап-ладысментаў калектывы атры-малі ў падарунак традыцыйныя мясцовыя прысмакі ў прыгожым афармленні.
— Было прыемна на адной сцэне з заслужанымі калектывамі прадстаўляць куль-туру Верхнядзвіншчыны, – кажа кіраўнік верхнядзвінскіх калектываў Майя Рубель. – Свята атрымалася яркім, насычаным і цікавым. Мы размаўлялі з калегамі-артыстамі, не зважаючы на моўныя бар’еры, спявалі і рабілі шмат фотаздымкаў. Я вельмі ўдзячна ўсім удзельнікам нашых калектываў за вялікую працу. Сумесныя намаганні прынеслі выдатны вынік, а яшчэ — сілы тварыць далей, імкнуцца і пакараць новыя творчыя вяршыні.
Анна ЗІМАЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *