2-3 жніўня 2019 года ў Росіцкім касцёле Святой Троіцы адбудуцца традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар Благаслаўлёных мучанікаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.
Сёлета спаўняецца 20 гадоў з часу іх кананізацыі. З гэтай нагоды святыня ў Росіцы будзе абвешчана санктуарыем Благаслаўлёных пакутнікаў з Росіцы Віцебскай дыяцэзіі.
Духоўныя мерапрыемствы пачнуцца ў Росіцкім касцёле 2 жніўня ў 18 гадзін святой Імшой для пілігрымаў.
Начная літургія пройдзе апоўначы. Пасля яе адбудзецца працэсія да месца гібелі мучанікаў. Малітоўная праграма будзе доўжыцца ўсю ноч.
3 жніўня ў 11.00 пачнецца святая Імша.
Айцы-марыяне запрашаюць прыняць удзел ва ўрачыстасцях.
Аб дадатковых рэйсах
У сувязі з правядзеннем 2-3 жніўня ў Росіцы мера-прыемстваў, прысвечаных памяці росіцкіх мучанікаў, бу-дзе арганізаваны дадатковы аўтобусны рэйс па маршруце Верхнядзвінск-Росіца (цераз Бігосава) і ў зваротным напрамку.
Адпраўленне ад аўтобуснай станцыі Верхнядзвінск 2 жніўня ў 21 гадзіну.
Адпраўленне з Росіцы 3 жніўня ў 4.00.