7 снежня 2019 года ў г.Верхнядзвінску адбудзецца абласное свята нацыянальных культур «Нас з’яднала зямля Беларусі».
Праводзіцца яно як абласны адборачны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, заключныя мерапрыемствы якога пройдуць у г. Гродна ў чэрвені наступнага года.
Арганізатары свята: упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці», аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Верхнядзвінскага райвыканкама.
Свята нацыянальных культур у Віцебскай вобласці праводзіцца з 2001 года. Да 2015 года яно праходзіла ў г. Міёры, у 2017 – у г. Віцебску, у 2019 – у г. Верхнядзвінску.
У праграме свята пройдуць прэзентацыі выстаў нацыянальных кухань, майстар-класы па прыгатаванню нацыянальных страў, адбудуцца выставы вырабаў майстроў мастацкіх рамёстваў вобласці. У канцэртнай праграме творчыя калектывы прадставяць сваю нацыянальную музыку, песні, літаратурныя творы на сваёй роднай мове. Усяго ў мерапрыемствах абласнога свята прымуць удзел прадстаўнікі беларускай, армянскай, украінскай, рускай, мардоўскай, узбекскай, казахскай, таджыкскай, польскай, яўрэйскай, башкірскай нацыянальнасцяў з розных куткоў Віцебшчыны.
У якасці гасцей удзельнічаюць творчыя калектывы з краін-суседзяў: Расіі, Латвіі.
Пачатак свята ў 12 гадзін. Уваход свабодны.