У Верхнядзвінску сустрэліся з вядомай беларускай паэткай

Актуально Духовность Общество

У апошні дзень студзеня ў раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з Галінай Загурскай – паэткай, мастаком, літаратурным дзеячам.
Прэзентацыя чарговага зборніка вершаў «Бераг зарападаў» сабрала ва ўтульнай чытальнай зале аматараў роднага слова і тых, хто любіць паэзію, землякоў Галіны Пятроўны і прыхільнікаў яе творчасці. Вершы атрымалі высокую ацэнку прысутных, а кніга, бесспрэчна, вялікі ўнёсак у літаратурную спадчыну Віцебшчыны.
Галіна Загурская – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча, пераможца абласнога конкурсу паэзіі, прысвечанага Году культуры. Больш дзесяці гадоў з’яўлялася рэдактарам народнага літаратурнага аб’яднання «Надзвінне», займаецца пе-ракладамі з рускай на беларускую мову. З дзяцінства малюе. Асноўная тэматыка яе работ – родная прырода, палацы і саборы Полаччыны, Віцебшчыны, роднай Міёршчыны. Персанальныя выставы праходзілі ў Полацкім цэнтры рамёстваў, Наваполацкай цэнтральнай бібліятэцы, у Літаратурным музеі імя У. Ка-раткевіча ў Віцебску. Дарэчы, выстава мастацкіх работ Галіны Загурскай у хуткім часе адбу-дзецца і ў раённай бібліятэцы.
Ураджэнка Міёрскага краю, Галіна Загурская вельмі любіць роднае мястэчка – Лявонпаль, дзе нарадзілася, скончыла школу, сустрэла сяброў на ўсё жыццё. Яе творчасць прасякнута любоўю да роднай вёскі, мілых сэрцу краявідаў. Вершаваныя творы паэткі – прызнанне ў любові да сваёй старонкі, прысвячэнне выбітным людзям Беларусі і блізкім, роздум пра сэнс жыцця, пра светлае пачуццё – каханне.
Прыемным падарункам для чытачоў і супрацоўнікаў бібліятэкі стала новая кніга з аўтографам і пажаданнямі аўтара.
Таццяна ЗУЕВА,
метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *