Паважаныя жыхары раёна!
Віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Асноўны Закон нашай краіны, прыняты 26 гадоў назад, адкрыў новую старонку ў шматвекавой гісторыі беларускага народа. Гэта знакавая падзея дазволіла рэалізаваць імкненне многіх пакаленняў беларусаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі, жыць у свабоднай і самастойнай дзяржаве. За гэту свабоду і незалежнасць змагаліся нашы продкі ў вогненныя гады Вялікай Айчыннай вайны, 75-годдзе Перамогі ў якой адзначым у бягучым годзе.
Канстытуцыя з’яўляецца галоўнай прававой апорай суверэннай краіны, надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да нашых гісторыка-культурных і духоўных традыцый.
Абапіраючыся на ідэі і прынцыпы Асноўнага Закону, краіна дынамічна развіваецца, пераўтвараюцца гарады і вёскі, расце аўтарытэт дзяржавы на міжнароднай арэне.
Наша задача – ушаноўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, рабіць усё магчымае для ўмацавання дзяржаўнасці і росквіту роднага краю. Дабрабыт кожнага жыхара краіны залежыць ад таго, як здолеем выконваць свае абавязкі, наколькі прадукцыйна будзем працаваць і захоўваць важнейшыя заваёвы дзяржавы і грамадства.
Няхай гэта свята стане для ўсіх нас днём гонару за нашу Айчыну і згуртавання дзеля міру і свабоды на нашай зямлі.
Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў у працы і дабрабыту ў кожнай сям’і.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Дорогие жители Верхнедвинского района!
Примите искренние поздравления с Днём Конституции Республики Беларусь. Это один из самых важных праздников для нашей страны и каждого белоруса.
Именно Конституция стала одним из символов белорусской государственности, позволила сохранить суверенитет, определить стратегию развития нашего государства в политических, экономических и социальных отношениях. Думаю, что общими усилиями, опираясь на положения Конституции, мы сможем преодолеть любые трудности и построить истинно гражданское общество, основанное на знании, уважении и соблюдении конституционных гарантий и ценностей.
Желаю вам крепкого здоровья, семейного счастья, оптимизма, благополучия, профессиональных успехов во имя процветания страны и Верхнедвинского района.
С уважением,
член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Т.Г.Полушкина.