Калектыў КУВСГП «Каханавічы» занесены на рэспубліканскую Дошку гонару.
За вытворчыя дасягненні калектыў сельгаспрадпрыемства на чале з дырэктарам А. З. Махмудавым неаднаразова ўзнага-роджваўся Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама, Мі-ністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, райвыканкама. І вось чарговая працоўная перамога! Па выніках работы за 2019 год калектыў КУВСГП «Каханавічы» занесены на рэспубліканскую Дошку гонару і заняў ганаровае месца сярод 62 лаўрэатаў з усёй краіны і дзевяці з іх – аграпрамысловага комплексу.
У чым сакрэт высокіх паказчыкаў? Альберт Махмудаў, які ў руля 20 гадоў, упэўнены: поспех дасягнуты дзякуючы стараннасці калектыву, у якім 158 работнікаў і кожны – прафесіянал сваёй справы.
– Дваццаць гадоў таму пра такі поспех і не марылася, – гаворыць Альберт Загірбекавіч. – Двойчы да калектыву далучалі суседнія стратныя гаспадаркі ў той час, як самі былі далёка не лепшымі. Аднак выстаялі, і эканамічныя паказчыкі рушылі ўгору. Людзі адчулі перспектыву – і справы пайшлі. Цяпер «Каханавічы» забяспечваюць дзясятую частку раённых аб’ёмаў прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі.
Зямельных угоддзяў наліч-ваецца амаль 15 тысяч гектараў, з якіх сельгасугоддзяў – дзевяць тысяч і ворыва – пяць тысяч гектараў.
У СП «Каханавічы» намагаюцца не адставаць ад новых тэхналогій, беражліва і па-гаспадарску падыходзяць да фінансаў. Робяць стаўку на кармы, павышаючы іх якасць, асноўную выручку атрымліваюць ад вытворчасці малака. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы давялі да чатырох тысяч галоў. За 2019 год надоена 5094 кілаграмы малака ад каровы, а гэта плюс 747 кілаграмаў прадукцыі да ўзроўню пазамінулага года. На лепшай малочна-таварнай ферме «Каханавічы» гадавы надой малака ад каровы перавысіў шасцітысячны рубеж. У 2019 годзе рэалізавана 5386 тон малака, што на 952 тоны больш папярэдняга года. Гатункам «экстра» рэалізавана 75% прадукцыі, таварнасць складае 90,8%.
Штогод абнаўляюцца памяш-канні і будуюцца новыя. Узведзены малочна-даільны блок на 600 галоў. У мінулым годзе запушчана другая яго чарга на 200 жывёлін. Пабудаваны 12 сянажных траншэй на 2000 тон кармоў кожная. Намалочана 6523 тоны зерня і 608 тон масланасення рапсу, нарыхтавана 173 тоны сена, 3196 тон сіласу і 13978 тон сенажу.
Дзякуючы прыбаўцы, з’явіліся дадатковыя грошы, якія пойдуць на далейшае абнаўленне і павышэнне заробку людзей, які складае, у сярэднім, 718,8 рубля, а ў некаторых перавышае тысячу рублёў.
На дасягнутым сельгасвытворцы не спыняюцца. Каб і далей стабільна працаваць, вытворчасць валавай прадукцыі павінна скласці 106%, неабходна атрымаць 6210 тон малака і 426 тон мяса, запланаваны ўраджай зерневых і зернебабовых, масланасення рапсу.
Віншуем калектыў з перамогай і жадаем новых поспехаў!
Ксенія ТАМАШЭВІЧ.
Фота аўтара.