У Верхнядзвінску адбыўся сельскагаспадарчы кірмаш

Актуально Жизнь сельских Советов

Аляксей Гарбуль,
першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню.
– Сёлетні сельскагаспадарчы кірмаш праходзіць вельмі актыўна – удзел у ім прымаюць усе сельскагаспадарчыя, прамысловыя і гандлёвыя прадпрыемствы раёна, прадстаўнікі іншых рэгіёнаў.
Асартымент вельмі багаты: многа прывезена мясной прадукцыі, збожжа, бульбы. Заўважце, што на гэты раз як ніколі шмат рыбы: ёю гандлююць ААТ «Інтэрсервіс», рыбгас «Навінкі», спажыўтаварыства.
Шчодрыя восеньскія прылаўкі пацвярджаюць, што раён у гэтым годзе ўдала папрацаваў на вырошчванні і ўборцы ўраджаю, «плюсуе» па вытворчасці мяса і малака. А ёсць вытворчыя паказчыкі – ёсць і прадукты да стала людзей.
Усім ўдзельнікам свята гандлю сёння ўручылі Падзякі райвыканкама, упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню і райкама прафсаюза работнікаў АПК. Гэта ўдзячнасць за тое, што не толькі вырасцілі прадукцыю, але прыгожа, з густам яе прадалі, стварылі сапраўднае свята для верхнядзвінцаў.

Далей чытайце ў » ДП».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *