На Верхнядзвінскай лыжні

Актуально Наш край Спорт

Раённае спартыўнае свята «Верхнядзвінская лыжня» даўно стала адным з самых масавых і любімых жыхарамі зімовых мерапрыемстваў.
Не кожная зіма дазваляе пракласці лыжню – плюсавая тэмпература нярэдка трымаецца круглы год. Сёлетняя ж, наадварот, выдалася снежнай, з моцнымі маразамі. Але халоднае надвор’е не стала перашкодай для лыжных стартаў. Гарадскі парк у нядзелю поўніўся гоманам лыжнікаў-аматараў і прафесіяналаў з арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў адукацыі раёна, а таксама іх балельшчыкаў. Эстафетныя выпрабаванні ўжо знаёмыя верхнядзвінцам па мінулых гадах, і бачна, што многія загадзя рыхтаваліся, трэніраваліся, і ў выніку вельмі дастойна праходзілі дыстанцыю.
У чаканні аб’яўлення пераможцаў гледачы бавіліся катаннем на снегаходах, на конным вазку, фатаграфаваліся з экспанатамі конкурсу снежных фігур і частаваліся гарачай кавай з прысмакамі ад райспажыўтаварыства. І дарослыя, і дзеці з задавальненнем каталіся з горак на санках, лядзянках і цюбінгах. Святочны настрой дапамагалі падтрымліваць работнікі культуры.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *