У Росіцы пройдуць угодкі памяці

Духовность Общество

У суботу, 20 лютага 2021 года, у Росіцкім касцёле Святой Троіцы адбудуцца традыцыйныя ўгодкі памяці благаслаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.

Праграма ўшанавання росіцкіх святароў пачнецца ў 11 гадзін адарацыяй Святога Сакрамэнту і споведдзю; пачатак Святой Імшы – у 12 гадзін. Па заканчэнні  Імшы адбудзецца працэсія да пляца мучаніцтва.

* * *

У сувязі з правядзеннем 20 лютага  мерапрыемстваў, прысвечаных памяці росіцкіх пакутнікаў, будзе прадастаўлены дадатковы аўтобусны рэйс у Росіцу. Адпраўленне з аўтастанцыі Верхнядзвінска ў 10 гадзін, з Росіцы – у 15 гадзін.

Падчас мерапрыемстваўпросьба захоўваць масачны этыкет.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *