У купальскую ноч успамінаем звычаі продкаў

Актуально Культура

Па традыцыі ноч з 6 на 7 ліпеня звязана з абрадавым святам – Купаллем.
Гэта свята ніколі не было хрысціянскім. 7 ліпеня праваслаўная царква адзначае дзень Іаана Хрысціцеля, але ён ніяк не датычыць купальскай даты.
Іванаў дзень – народнае свята, звязанае з летнім сонцастаяннем. Здавён купальскія абрады чыніліся ўначы – да захаду сонца купаліся, з наступленнем цемры запальвалі вогнішча ля ракі, дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі, моладзь скакала праз агонь і шукала Папараць-кветку.
Усе гэтыя абрады – не больш чым забава, але многія, асабліва моладзь, не мінаюць магчымасці пагуляць у купальскую ноч, успамінаючы звычаі продкаў. Традыцыйна ладзіцца свята і ў гарадскім парку над Дзвіной, дзе загараецца купальскае вогнішча, гасцей сустракаюць Купалінка і Іванка, кружаць купальскія карагоды…



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *