З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Актуально Общество

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары і госці раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 77-годдзем вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 635-гадовым юбілеем горада Верхнядзвінска!
Гэтыя вялікія святы звязаны ў адзін вянок нашай еднасці, імкнення да міру і свабоды, дружбы і добрасуседства. Найвялікшай каштоўнасцю нашага народа з’яўляецца магчымасць жыць на свабоднай зямлі, плённа працаваць, выхоўваць дзяцей пад мірным небам.
Адвечнае жаданне незалеж-насці і міру ўмацоўвала мужнасць беларусаў у барацьбе з захопнікамі. Свабода Айчыны далася дарагой цаной – у гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь заплаціла за яе жыццём кожнага чацвёртага свайго жыхара, а наш раён – кожнага другога. Сёння мы схіляем галовы перад памяццю ўсіх, хто загінуў у баях, нявіннымі ахвярамі нацыстаў і аддаём даніну глыбокай павагі пакаленню, якое адстаяла мірнае жыццё і здабыло Перамогу. Гэтыя ўдзячнасць і памяць перадаюцца з пакалення ў пакаленне і вучаць нас шанаваць і прымнажаць свае галоўныя заваёвы.
За гады незалежнасці наша краіна дасягнула прыкметных здабыткаў ва ўсіх сферах жыцця. Сёння намаганні дзяржавы накіраваны на абарону яе суверэнітэту, аб’яднанне людзей агульнай мэтай – разам працаваць над захаваннем міру і спакою ў грамадстве, развіццём эканомікі і сацыяльнай сферы, павышэннем дабрабыту. Год народнага адзінства даў старт новым пачынанням і праектам у гэтым накірунку.
Мы ганарымся, што жывем у дзяржаве, адкрытай для ўсебаковага супрацоўніцтва. Братэрскія сувязі з народамі-суседзямі, замацаваныя крывёю ў гады вайны, знаходзяць адлюстраванне ў эканамічным, сацыяльным і культурным узаемадзеянні. Сустракаючыся з сябрамі на Кургане Дружбы, мы зноў пацвярджаем сваю прыхільнасць гэтаму стваральнаму працэсу.
Сёлета з галоўным дзяржаўным святам супаў 635-гадовы юбілей нашага горада. Верхнядзвінск сустракае знамянальную дату новымі працоўнымі і творчымі дасягненнямі, упрыгожанымі вулі-цамі і вялікай святочнай праграмай. Мы рады гасцям і гатовы падзяліцца шматлікімі здабыткамі.
Свята напаўняе аптыміз-мам і жаданнем і далей імкнуцца да росквіту Радзімы. У кожнага з нас ёсць магчымасць праявіць сваю любоў да роднага краю канкрэтнымі справамі. Жадаем плённых здабыткаў на гэтым шляху. Моцнага здароўя, міру і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *