Паважаныя жыхары раёна!
Віншуем вас
з Днём народнага адзінства!
Устанаўленне новага дзяржаўнага свята сімвалізуе жаданне беларусаў жыць у адной дружнай сям’і, захоўваць непарушнасць і незалежнасць сваёй краіны, імкнуцца да кансалідацыі грамадства.
Менавіта 17 верасня 1939 года адбылося аб’яднанне заходняй і ўсходняй частак Беларусі, якое нездарма называюць актам гістарычнай справядлівасці. У гэты дзень была не проста адноўлена тэрыторыя сучаснай Беларусі, але злучаны лёсы людзей, якія насуперак іх волі знаходзіліся па розныя бакі мяжы. Для нас, жыхароў прыгранічнага раёна, дзе праходзіла гэта мяжа, асабліва памятныя падзеі, што адбываліся тут 82 гады назад. Людзі з радасцю ўспрынялі аб’яднанне з роднымі і блізкімі, якія жылі на другім баку памежнай Заходняй Дзвіны. Пасля аб’яднання ў заходняй частцы краіны пачаліся радыкальныя сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Звыш мільёна гектараў зямлі было перададзена сялянам, будаваліся новыя прадпрыемствы, пазітыўныя змены адбываліся ў адукацыі, ахове здароўя, навуцы і культуры. Людзі маглі бесперашкодна бачыцца з роднымі і блізкімі, умацоўваць братэрскія сувязі.
Аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці даз-воліла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Разам змагаючыся з фашысцкімі захопнікамі, беларусы адстойвалі свабоду сваёй дзяржавы, мір на роднай зямлі, адвечную прагу «людзьмі звацца».
І сёння мы павінны даражыць гэтымі заваёвамі, не дазваляць разбураць дасягнутае, умацоўваць адзінства ў захаванні сваёй нацыянальнай годнасці. Мы адзіныя ў выбары стратэгічнага курса на развіццё моцнай і суверэннай Беларусі. І дэманструем гэта адзінства плённай працай, абаронай рубяжоў Айчыны, міралюбівай знешняй палітыкай.
Упэўнены, што новае свята будзе не толькі нагадваць аб гістарычным мінулым, але служыць наказам будучым пакаленням: Радзіма ў нас – адна, і мы за яе ў адказе!
Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, новых дасягненняў у працы на карысць роднай Беларусі.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.