Спаўняецца 100 год з дня нараджэння Надзеі Траян

Наш край

Траян Надзея Віктараўна нарадзілася 24.10.1921 г. у г. Дрысе (зараз Верхняздвінск). Удзельніца партызанскага руху ў Мінскай вобласці, Герой Савецкага Саюза (1943).

Скончыла 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут (1947), кандыдат медыцынскіх навук. Член КПСС з 1946 г. У Айчынную вайну на падпольнай рабоце ў Смалявічах. З яе ўдзелам створана падпольная камсамольская арганізацыя, якая перапраўляла людзей у партызаны, збірала звесткі пра ворага, памагала сем’ям партызан.

З ліпеня 1942 г. разведчыца партызанскай брыгады Дзядзькі Колі. Удзельніца падрыхтоўкі знішчэння ката беларускага народа генеральнага камісара Беларусі гаўляйтэра В. Кубэ. Пасля вайны на грамадскай рабоце, выкладчык ВНУ, прарэктар 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута, з’яўлялася членам прэзідыума Усесаюзнага савета ветэранаў вайны і працы, старшыня выканкома Саюза таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага паўмесяца СССР.

Памерла 07.09.2011 г. у Маскве.

Па інфармацыі з кнігі «Памяць» Верхнядзвінскага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *