Аб новых традыцыях святкавання

Тема недели

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лістапада ў Магілёве прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця кардыяхірургічнага і кардыятэрапеўтычнага карпусоў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы. Мерапрыемства прайшло напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

З’явіліся новыя аб’екты
У Беларусі традыцыйна напярэдадні 7 лістапада – Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі – уводзіцца ў строй шэраг важных сацыяльных аб’ектаў, сярод якіх жылыя дамы, дзіцячыя сады, масты і дарогі, абнаўляецца спартыўная інфраструктура.
У бягучым годзе з удзелам вышэйшых службовых асоб і прадстаўнікоў органаў мясцовай улады адбылося адкрыццё рэканструяванага ўчастка аўтамабільнай дарогі Р-23 Мінск-Мікашэвічы, другой чаргі тэхнапарка ГрДУ імя Янкі Купалы, ліцейнай вытворчасці на баранавіцкім філіяле «Атланта», новага будынка суда ў Навабеліцкім раёне Гомеля. У Мінску адкрыты ДУА «Яслі-сад нумар 578» у комплексе «Мінск-Мір», корпус гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы і дом для шматдзетных сем’яў, у Салігорску – дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, у Гродне – помнік-бюст генералу Аляксею Антонаву і першая чарга Старога замка з музейнай экспазіцыяй. Адкрылі свае дзверы шматфункцыянальны спарткомплекс у Іванаве і адразу два спартыўныя аб’екты ў Аршанскім раёне. Гэта далёка не поўны пералік сацыяльных аб’ектаў, падораных жыхарам Беларусі да святочнай даты.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў савецкія гады Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі быў адным з самых значных свят нараўне з Днём Перамогі. З часам да гэтага дня сталі адносіцца прасцей, у некаторых краінах яго наогул адмянілі. Але ў Беларусі вырашылі захаваць традыцыю святкавання Вялікага Кастрычніка, пры гэтым у яе ўклалі новы сэнс: да 7 лістапада па ўсёй краіне прынята адкрываць сацыяльна-значныя аб’екты.
Павышаць узровень жыцця людзей
Дзяржава прадоўжыць ствараць лепшыя ўмовы для жыцця людзей у Беларусі, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
«Вы бачыце, што свет зусім адурэў, ашалеў, і значна цяжэй стала працаваць. Пандэмія ўзмацніла націск вялікіх дзяржаў на сярэднія і малыя, і, я ўжо гаварыў, для нас цяпер вельмі важна выстаяць, вытрываць і перамагчы ў гэты цяжкі час. Самае галоўнае цяпер – выжыць», – заявіў беларускі лідар.
Прэзідэнт адзначыў, што за апошнія гады Магілёў вельмі змяніўся і прадаўжае развівацца. Гаворачы пра новыя кардыялагічныя карпусы магілёўскай бальніцы, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў іх значнасць для рэгіёна. «Яны былі вельмі патрэбны для Магілёўшчыны, – заявіў ён. – Вы нават, па-мойму, выйшлі на ўзровень Мінскай вобласці».
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усім, хто ўдзельнічаў у праектаванні і будаўніцтве новага кардыяцэнтра. Ён нагадаў, што ў Магілёве таксама нядаўна быў пабудаваны фізкультурна-аздараўленчы корпус. Напярэдадні дзяржаўнага свята тут пачне працаваць 50-метровы басейн.
Разам з тым кіраўнік дзяржавы нагадаў: да пытання будаўніцтва новых бальніц і школ у краіне будуць падыходзіць выверана. Неабходна ўдасканальваць і выводзіць на ўзровень сусветных стандартаў існуючыя ўстановы, падкрэсліў ён.
Аб будаўніцтве жылля
Прыярытэт у жыллёвым будаўніцтве павінен аддавацца дзяржаўным трэстам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, размаўляючы з жыхарамі Магілёва пасля наведвання фізкультурна-аздараўленчага комплексу.
Прэзідэнт закрануў тэму будаўніцтва жылля для чаргавікоў. «Адзінае маё патрабаванне – на гэтых дамах калі нехта і павінен зарабіць, то дзяржава. Ніякага прыватнага не патрэбнага нам будаўніцтва», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адпаведная практыка на прыкладзе Мінска ўжо дае вынік. Аналагічныя патрабаванні і да будаўніцтва ў рэгіёнах. «Я часта гаварыў, як будуе прыватнік. У яго нават канторы, людзей няма. Ён прыйшоў, узяў крэдыт у банку, прыйшоў у будаўнічы трэст, аддаў грошы. Даў яму маленькую цану, ён (трэст. – Заўвага БЕЛТА) пабудаваў. Прадаў кватэры па добрай цане, прыбытак сабе ў кішэню паклаў. Паўстае пытанне, навошта нам такія будаўнікі? Трэсту трэба аддаваць тэрыторыі, плошчы, яны няхай будуюць».
У выніку па вопыце Мінска ўдалося значна збіць цану за квадратны метр пры будаўніцтве жылля.
Аляксандр Лукашэнка заўважыў: ён не супраць прыватнікаў, але гэта павінны быць паўнацэнныя будаўнічыя фірмы з дастатковай колькасцю персаналу і профільнымі спецыялістамі.
Аб захваральнасці на COVID-19
Узровень захваральнасці на каранавірус у Беларусі зніжаецца.
«Сёння мы не проста спаўзаем з той вяршыні, на якую падняліся (асабліва па шпіталізацыі, запаленні лёгкіх), а ўжо спаўзлі. Мы ўжо ў многіх абласных цэнтрах, іншых бальніцах вяртаем ложкі, якія былі аддадзены пад кавід. Мы пачалі ў поўным аб’ёме аказваць планавую дапамогу», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы заклікаў грамадзян берагчы сваё здароўе і ставіцца да яго адказна.
Наконт здаровага ладу жыцця
У першую чаргу кіраўнік дзяржавы заклікаў не кідацца на імпартную ежу. Ён прызнаўся, што і сам, нягледзячы на існуючыя магчымасці, стараецца ўжываць толькі айчынныя прадукты. «У мяне магчымасцей набыць нейкі імпарт дастаткова, але я ніколі не харчаваўся тым, што нам прывозяць з-за мяжы. Свае і бульба, і морква, і капуста… Усё ж мы вырошчваем. А мяса-малочная прадукцыя – лепшая ў свеце. Таму харчавацца вы павінны толькі сваімі прадуктамі. Гэта мая вам парада», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Другая рэкамендацыя – займацца фізкультурай і спортам, і гэтаму ў тым ліку будзе садзейнічаць новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс, які наведаў Аляксандр Лукашэнка. У ім абсталяваны і басейны, і розныя спартыўныя залы, дзе пабываў кіраўнік дзяржавы. Ён разлічвае, што гэты і іншыя спартыўныя аб’екты акрамя развіцця масавага спорту павінны даць аддачу і ў плане падрыхтоўкі спартсменаў сусветнага ўзроўню.
Па інфармацыі БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *