У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў калегіі былі пытанні арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах, правядзенне дзён інфармавання, выкарыстанне сродкаў нагляднай агітацыі, выхаванне ў насельніцтва павагі да дзяржаўнай сімволікі і іншыя.
Падчас наведвання Пастаўскага малочнага завода і Пастаўскага лясгаса ідэолагі пазнаёміліся з тым, як наладжана работа з людзьмі, што зроблена для павышэння сацыяльнай іх абароненасці, як выхоўваецца карпаратыўная культура.
У Палацы Тызенгауза, які з’яўляецца філіялам Пастаўскага краязнаўчага музея, гасцям прапанавалі знаёмства з грамадскім клубам ветэранаў працы “Жывая гісторыя” і экскурсію па музейнай экспазіцыі, прысвечанай Першай сусветнай вайне.
Інтэрактыўныя выставы ў Доме культуры прадставілі мясцовыя СМІ і ўстановы культуры.
На плянарным пасяджэнні ішла зацікаўленая размова аб тым, як данесці да людзей галоўныя прынцыпы нашай дзяржаўнасці: імкненне жыць у мірнай і свабоднай краіне, сумленна працаваць, клапаціцца аб сацыяльнай абароненасці насельніцтва, быць патрыётамі сваёй Радзімы, захоўваць маральныя і духоўныя каштоўнасці.
Была прааналізавана работа сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі інфармацыйных стратэгій па прафілактыцы алкагалізму і наркаспажыванню.
Удзел у рабоце калегіі прынялі начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкамаў і галоўныя рэдактары сродкаў масавай інфармацыі Віцебшчыны.
Работу калегіі вяла начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама М.В. Навіцкая.