Каханавіцкая школьніца перамагла ў літаратурным конкурсе «Беларускі салавей»

Актуально Молодёжная страница "Ветразь"

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў горадзе Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў літаратурнага конкурсу «Беларускі салавей», прымеркаванага да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі. Прыемна адзначыць, што на мерапрыемства была запрошана і вучаніца 11 класа ДУА «Каханавіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна» Юлія Габрусёнак.

«Сэрца маці» – так называлася эсэ, што было даслана школьніцай на конкурс. Сярод 800 удзельнікаў вызначаны лепшыя. Юлія Габрусёнак заняла трэцяе месца ў катэгорыі ад 16 да 22 гадоў і ўзнагароджана Дыпломам.
Падчас сустрэчы сапраўдным падарункам для прысутных стала выступленне ганаровага госця мерапрыемства, сына Змітрака Бядулі Яфіма Плаўніка.
Пасля цырымоніі ўзнага-роджання ўдзельнікі наведалі адкрыццё выставы «Разцовая гравюра: Лембіт Лыхмус и венская школа» ў Музеі кнігі і аглядавую пляцоўку бібліятэкі. Гэта стала падарункам і для настаўніцы беларускай мовы Алены Іванаўны Бунто. Разам з Юліяй настаўніца творча і плённа працуе не адзін год. Дарэчы, у снежні 2021 года Юлія Габрусёнак атрымала Дыплом другой ступені на другім (раённым) этапе рэс-публіканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
Хочацца пажадаць Юліі і Алене Іванаўне творчага настрою і далейшых перамог.
І. ЮХНЕВІЧ,
намеснік дырэктара ДУА «Каханавіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *