Угодкі памяці ў Росіцы

Актуально Духовность

У суботу ў Росіцы адбыліся ўрачыстасці памяці благаслаўлёных мучанікаў ксяндзоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча.

Ні пандэмія каранавірусу, ні складаныя ўмовы надвор’я не стрымалі соцень вернікаў, якія прыбылі ў Росіцу, каб пакланіцца благаслаўлёным святарам, папрасіць іх аб заступніцтве ў розных патрэбах. У Санктуарыі асаблівым чынам адчуваецца Божая моц, падтрымка і сіла, якія дае вера. У святыню прыбылі духоўныя асобы і вернікі з Віцебскай дыяцэзіі і іншых мясцін Беларусі. Гасцей сардэчна віталі пробашч Аляксандр Жарнасек і святар Часлаў Курэчка.
Двойчы ў год, узімку і летам, у Росіцкі касцёл Святой Троіцы збіраюцца пілігрымы, каб ушанаваць памяць святароў, якія ў лютаўскія дні 1943 года здзейснілі подзвіг духа – прынялі пакутніцкую смерць, не пакінуўшы сваіх вернікаў.

(Працяг чытайце ў ДП)



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *