Лукашэнка правёў нараду па пытаннях бяспекі

Общество Тема недели

Лукашэнка паставіў задачу ваенным: не павінна быць вайны на тэрыторыі Беларусі

На тэрыторыі Беларусі не павінна быць вайны, і задача ваенных — зрабіць усё неабходнае, каб не дапусціць такога развіцця падзей. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 кастрычніка на нарадзе па пытаннях бяспекі.

«Не нагнятаючы абстаноўку, хачу, каб вы разумелі: калі хочаш міру, трэба рыхтавацца да вайны. Заўсёды. Усё жыццё. А ўсё добрае — гэта будзе добра. Таму, каб не дапусціць усялякіх сутыкненняў і праяў, мы, людзі ваенныя, павінны мець загадзя планы процідзеяння розным нягоднікам, якія спрабуюць нас уцягнуць у бойку. Мы не павінны ім даць магчымасць уцягнуць нас у вайну. Гэта наша галоўная задача. Не павінна быць вайны на тэрыторыі Беларусі. І мы, ваенныя, павінны прыняць усе меры, каб яе не было», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама даў параду суграмадзянам, што рабіць у цяперашняй абстаноўцы: «Ужо людзі нутром учулі: «Нешта там нядобрае, напружанне і іншае». А што рабіць, а як рабіць? Яшчэ раз паўтараю: кожнаму на сваім месцы займацца сваёй справай».

«Сітуацыя сёння не настолькі абвостраная, каб мы пачалі ўжо нешта рабіць. Для гэтага ёсць ваенныя, якія прадэманструюць на гэтым этапе сваю рашучасць абараняць сваю краіну. І тады ні адзін нягоднік сюды не сунецца», — упэўнены беларускі лідар.

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб разгортванні сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Санкт-Пецярбургу пасля нефармальнага саміту СНД у яго адбылася сустрэча сам-насам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. «У сувязі з абвастрэннем на заходніх граніцах Саюзнай дзяржавы мы дамовіліся аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Гэта ўсё па нашых дакументах. Калі ўзровень пагрозы дасягае цяперашняга ўзроўню, як цяпер, мы пачынаем задзейнічаць групоўку Саюзнай дзяржавы. Аснова (я заўсёды аб гэтым гаварыў) гэтай групоўкі — армія, Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Павінен вас інфармаваць, што фарміраванне гэтай групоўкі пачалося. Яно ідзе ўжо, па-мойму, на працягу двух дзён. Аддадзена было маё распараджэнне, каб мы пачалі фарміраванне гэтай групоўкі», — заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што Расіі цяпер не да гэтага канфлікту. «Яшчэ не хапала другога канфлікту. Вы ведаеце, што ў іх хапае праблем. Таму вы не разлічвайце на вялікую колькасць Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Але гэта будзе не адна тысяча чалавек», — сказаў ён.

«І будзьце гатовы ў бліжэйшы час прыняць гэтых людзей і размясціць там, дзе трэба, па нашым плане. Без перабору, без нагнятання сітуацыі і абстаноўкі», — даручыў Аляксандр Лукашэнка міністру абароны.

Лукашэнка перасцярог Украіну ад магчымага нанясення ўдару па Беларусі

Прэзідэнт адразу нагадаў, што дамоўленасць аб правядзенні сённяшняга мерапрыемства была агучана на сустрэчы кіраўніка дзяржавы з ваеннымі ў Цэнтры стратэгічнага кіравання ў Міністэрстве абароны, каб яшчэ раз абмеркаваць прапановы, якія датычацца ажыццяўлення бяспекі: «Нам трэба вызначыць, што яшчэ неабходна зрабіць для ўмацавання бяспекі нашай дзяржавы з улікам абстаноўкі, якая хутка змяняецца».

«Учора па неафіцыйных каналах ужо нас папярэдзілі аб нанясенні ўдараў па Беларусі з тэрыторыі Украіны. Як было заяўлена: «Мы зробім так, што гэта будзе Крымскі мост — 2». Да мяне была неадкладна даведзена гэта інфармацыя, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Мой адказ быў просты: «Давядзіце прэзідэнту Украіны і іншым вар’ятам, калі там яны яшчэ ёсць, што Крымскі мост ім здасца кветачкамі, калі толькі яны дакрануцца сваімі бруднымі рукамі хоць да аднаго метра нашай тэрыторыі».

«Гэта ваша функцыя, лічыце гэта загадам для вас», — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да ваенных і сілавікоў.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ЗША і Еўрасаюз у гэтых умовах заяўляюць, што будуць гатовы легалізаваць нашых збеглых як палітычную сілу, істотна нарасціць падтрымку дэструктыўных элементаў, абвастрыць абстаноўку на заходняй граніцы аж да адкрыцця «другога фронту».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што папярэджваў аб пагрозах на заходняй граніцы яшчэ ў пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі Расіі ва Украіне і гаварыў, што Беларусь не дазволіць страляць у спіну рускім. «Гэта так вобразна было сказана, каб вы запомнілі, але я тады бачыў, што для нас самы небяспечны напрамак — гэта заходні. І калі б мы яго агалілі, мы ўжо сёння стаялі б на парозе вайны. Але мы пакінулі там Узброеныя Сілы. Больш таго, мы ўмацавалі заходні напрамак», — звярнуў увагу Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, яшчэ ў 2020 годзе калектыўны Захад паспрабаваў учыніць бліцкрыг у адносінах да Беларусі, пачаўшы з каляровай рэвалюцыі і мяцяжу. «Не выйшла. Другі этап — эканамічнае ўдушэнне і інфармацыйны націск на Беларусь. Бачаць, што санкцыі не спрацавалі. Значыць, і эканамічна ўдушыць яны нас не змаглі, не атрымалася. Што застаецца? Застаецца адзіны спосаб — сілавое вырашэнне пытання: праз дыверсіі, правакацыі, што прывядзе да дэстабілізацыі абстаноўкі ў нашай краіне (гэта іх план), а потым, калі атрымаецца, навязаць ваенныя дзеянні. Гэта вельмі актуальна на сучасным этапе», — сказаў Прэзідэнт.

«Я ўжо гаварыў, што ва Украіне сёння не проста абмяркоўваецца, а плануецца нанясенне ўдараў па тэрыторыі Беларусі. Вядома, украінцам гэта абсалютна не трэба. Ну, навошта ім яшчэ адкрываць другі фронт на нашых паўднёвых граніцах, у іх — на паўночных? Ну, навошта? Гэта ж безразважнасць з пункту гледжання ваенных. Але тым не менш працэс пайшоў. Іх штурхаюць гаспадары да развязвання вайны супраць Беларусі для таго, каб нас туды ўцягнуць. Каб разабрацца заадно з Расіяй і Беларуссю», — сказаў беларускі лідар.

У абедзвюх краінах аб гэтым даўно ведаюць. Больш таго, аб гэтых планах кіраўнік беларускай дзяржавы неаднаразова папярэджваў і сваіх грамадзян, і сусветную супольнасць. «Мы гэта бачылі, ведалі, мы стваралі батальённа-тактычныя групы, мы адпрацоўвалі абарону паўднёвых рубяжоў, што робім і цяпер. Там на пастаяннай аснове дзяжураць нашы Узброеныя Сілы», — адзначыў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што апошнія падзеі на Крымскім мосце сведчаць аб значным павышэнні ўзроўню тэрарыстычнай пагрозы. «Я яшчэ раз паўтараю: галавакружэнне ад поспехаў. Яны гатовы цяпер ваяваць з усімі», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: НАТА і шэраг краін Еўропы разглядаюць варыянты магчымай агрэсіі супраць Беларусі

«Як мы з вамі і дамаўляліся ў Цэнтры стратэгічнага кіравання Міністэрства абароны, што мы збяромся і яшчэ раз абмяркуем вашы прапановы, якія датычацца сферы нашай бяспекі. Нам трэба вызначыць, што яшчэ неабходна зрабіць для ўмацавання бяспекі нашай дзяржавы з улікам хутка зменлівай абстаноўкі. Сітуацыя вакол Беларусі, мы ўжо канстатавалі, застаецца напружанай. Тым больш на Захадзе насаджваецца думка аб тым, што беларуская армія ўступіць у спецыяльную ваенную аперацыю на тэрыторыі Украіны непасрэдна», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Паддаўшыся гэтым укідам, ваенна-палітычнае кіраўніцтва Паўночнаатлантычнага альянсу і шэрага еўрапейскіх краін ужо адкрыта разглядае варыянты магчымай агрэсіі супраць нашай краіны аж да нанясення ядзернага ўдару. Для нас гэта не навіна. Я вас папярэджваў даўно аб тым, што іх мэта сёння не ў тым, каб мы не ваявалі на баку Расіі непасрэдна ва Украіне, каб, не дай бог, ядзерны ўдар не нанеслі і іншае. Не гэта галоўнае. Галоўная мэта — яна застаецца з даўніх часоў — уцягнуць нас у вайну і заадно разабрацца з Расіяй і Беларуссю», — сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Польшча «ну проста трапеча» — просіць амерыканцаў, каб яны неадкладна завезлі ядзерную зброю і размясцілі ў Польшчы. У тым ліку і з ядзерных арсеналаў у Германіі.

«Мы нядаўна канстатавалі, што палякі, абараняючы граніцу з Беларуссю, прыцягвалі ўзброеныя сілы. Потым яны ўзброеныя сілы ад граніцы адвялі. Часткова. Але паказалі нам, што яны сыходзяць. Нічога падобнага. Яны адвялі да сотні кіламетраў войскі ад граніцы, насычаюць іх зброяй натаўскіх узораў. Усё савецкае і што ў іх польскае сплавілі ва Украіну — утылізавалі. А пераўзбройваюцца самай сучаснай зброяй. І што такое назад падысці да граніцы Беларусі? Паўночы — і яны будуць там. Мы гэта бачым. Таму гэта нас не павінна супакойваць. Калі трэба, у момант «Ч», як ваенныя кажуць, яны перакінуць свае войскі на працягу двух-трох гадзін зноў на граніцу», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, Злучаныя Штаты і краіны Еўрасаюза ў існуючых умовах заяўляюць, што будуць легалізоўваць беларускіх нашых збеглых. «Як палітычную сілу. Істотна нарасціць падтрымку дэструктыўных элементаў плануюць, абвастрыць абстаноўку на заходняй граніцы аж да адкрыцця другога фронту», — заўважыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сваёй фразе, якую ён сказаў яшчэ ў пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі Расіі ва Украіне, што Беларусь не дазволіць страляць у спіну рускім. Размова якраз ішла пра абстаноўку ўздоўж заходняй граніцы. «Гэта вобразна было сказана. Але я тады бачыў, што самы небяспечны напрамак — гэта заходні. І калі б мы яго агалілі, мы ўжо сёння стаялі б на парозе вайны. Але мы пакінулі там узброеныя сілы. Больш таго, мы ўмацавалі заходні напрамак», — сказаў ён.

Прэзідэнт Беларусі лічыць усе падзеі, якія адбываюцца, паслядоўным працягам націску на Беларусь. У 2020 годзе ўсё пачыналася са спробы арганізацыі каляровай рэвалюцыі і бліцкрыгу. Калі гэта не атрымалася, пачалі другі этап — эканамічнае ўдушэнне і інфармацыйны націск. Аднак і гэта не дало чаканых вынікаў. «Што застаецца? Застаецца адзіны спосаб — сілавое вырашэнне пытання — праз дыверсіі, правакацыі, што прывядзе да дэстабілізацыі абстаноўкі ў нашай краіне. Гэта іх планы. А затым, калі атрымаецца, навязаць ваенныя дзеянні. Гэта вельмі актуальна на сучасным этапе», — адзначыў беларускі лідар.

У гэтым плане ў Польшчы, Літве, Украіне была пачата падрыхтоўка баевікоў з ліку беларускіх радыкалаў для правядзення дыверсій, тэрактаў і арганізацыі ваеннага мяцяжу ў Беларусі. І гэта набывае ўзровень непасрэднай пагрозы.

«А ўлічваючы жаданне кіраўніцтва Польшчы пабразгаць нават ядзернай зброяй, то гэта ўжо не пагроза. Гэта небяспека абараназдольнасці нашай краіны», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што некалькі дзён таму КДБ было даручана правесці неабходныя мерапрыемствы контртэрарыстычнага характару. «Сёння паслухаем, як гэта даручэнне выконваецца. Улічваючы ўсе гэтыя фактары, у цэлым існуючую абстаноўку, нам неабходна мець варыянты процідзеяння. У тым ліку і ваенныя. Каб своечасова выявіць і лакалізаваць пагрозы, а ў выпадку неабходнасці адэкватна адказаць на любыя ваенныя праявы супраць Беларусі», — падкрэсліў беларускі лідар.

Лукашэнка: мы дастойна адкажам любому праціўніку, мы да гэтага рыхтаваліся не адзін дзясятак гадоў

Беларусь у выпадку неабходнасці зможа даць дастойны адказ любому праціўніку. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка паведаміў на нарадзе па пытаннях бяспекі.

«Я даручыў Мінабароны і Камітэту дзяржбяспекі прапрацаваць магчымы комплекс мер па кантролі за сітуацыяй і рэагаванні на яе. Але яшчэ раз папярэджваю вас: мы дастойна адкажам любому праціўніку. Мы да гэтага рыхтаваліся не адзін дзясятак гадоў. Калі трэба будзе, мы адкажам. Не дай бог, вядома», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У гэтым плане ён асабліва звярнуў увагу на ролю разведкі, адказных ваенных і цывільных асоб, якія не павінны што-небудзь празяваць у развіцці абстаноўкі. «Мы павінны ведаць усё, што адбываецца каля нашых граніц», — падкрэсліў беларускі лідар.

Лукашэнка даручыў на самым высокім узроўні праінфармаваць насельніцтва Беларусі аб абстаноўцы

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што яшчэ па выніках нядаўняй нарады ў Цэнтры стратэгічнага кіравання даручаў праінфармаваць насельніцтва, ваенных, журналістаў, дзяржслужачых аб сітуацыі, якая складваецца вакол Беларусі. «У адваротным выпадку будзе як у 2020 годзе: мы тут усе ведаем, быццам разумеем, а народ гэтага не ведае. Трэба праінфармаваць. Ведаю, што некалькі такіх інфармацыйных нарад прайшло», — адзначыў ён.

«Сёння мы з дзяржсакратаром (Савета бяспекі. — Заўвага БЕЛТА) дамовіліся, што, не спрашчаючыся, мы правядзём інфармаванне ўсяго насельніцтва нашай Беларусі, асабліва буйных прадпрыемстваў, на самым высокім узроўні», — дадаў беларускі лідар.

Кожнаму займацца сваёй справай. Лукашэнка даў параду суграмадзянам, што рабіць у цяперашняй абстаноўцы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў параду суграмадзянам, што рабіць у цяперашняй абстаноўцы.

«Ужо людзі нутром учулі: «Нешта там нядобрае, напружанне і іншае». А што рабіць, а як рабіць? Яшчэ раз паўтараю: кожнаму на сваім месцы займацца сваёй справай», — сказаў Прэзідэнт.

«Сітуацыя сёння не настолькі абвостраная, каб мы пачалі ўжо нешта рабіць. Для гэтага ёсць ваенныя, якія прадэманструюць на гэтым этапе сваю рашучасць абараняць сваю краіну. І тады ні адзін нягоднік сюды не сунецца», — упэўнены беларускі лідар.

Лукашэнка расказаў, што будзе далей з мараторыем на рост цэн

Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да тэматыкі нядаўна праведзенай нарады з эканамічным блокам урада і растлумачыў, навошта на ўзроўні кіраўніка дзяржавы праводзяцца такія мерапрыемствы: «Галоўная мэта нарады па цэнах і падобных нарад — мы павінны зняць кропкі напружання і нездаволенасці людзей. Мы бачым па сацыялагічных апытаннях, што рост цэн, інфляцыя ў краіне — ужо на другім месцы (сярод пытанняў, якія хвалююць людзей. — Заўвага БЕЛТА)».

«У аснове нашай палітыкі знаходзілася канцэпцыя справядлівасці. Мы яе будзем прытрымлівацца і ў далейшым. І я хачу, каб вы разумелі. Як тут некаторыя пачынаюць выць і стагнаць, асабліва з-за мяжы… Галоўнае — не забарона на рост цэн. Не забарона. Чытайце дырэктыву. Галоўнае — гэта выпрацоўка сістэмы кантролю за цэнаўтварэннем. А да выпрацоўкі гэтай сістэмы (гэта ўсяго толькі некалькі дзён), так, цэны расці не павінны», — сказаў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што гэтымі днямі дэпутаты, прафсаюзы, КДК і ўсе, каму было даручана, кантралявалі выкананне даручэння Прэзідэнта аб забароне росту цэн. «Толькі ў некаторых з тысяч правераных аб’ектаў, толькі ў дзясятцы, выявілі невялікі рост цэн. Па ўсіх фактах узбуджаны крымінальныя справы», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што адным з важных вынікаў кантролю за цэнаўтварэннем павінна стаць персаналізацыя адказнасці за рост цэн. І адказваць за гэта будуць міністры, у веданні якіх вытворчасць тавараў, і губернатары, паколькі яны курыруюць функцыянаванне гандлёвых аб’ектаў.

«Калі мы баімся, што будзе нейкі дэфіцыт з-за таго, што мы заціснулі цэны па некаторых групах тавараў, тут губернатары і міністры прымуць адпаведнае рашэнне. Але яны за гэта будуць адказваць», — звярнуў увагу беларускі лідар. Паводле яго слоў, цяпер за гэта практычна ніхто не адказвае. «Адказвае яго вялікасць рынак, — іранічна заўважыў Прэзідэнт. — Але што такое рынак, мы ўжо ведаем. Нас увесь час штурхалі ў прорву рыначных адносін, гэта значыць вэрхал, бардак і іншая неразбярыха».

Пры гэтым, як заўважыў Аляксандр Лукашэнка, самі рыначнікі, калі ім выгадна або яны хочуць выйсці з-пад прэса грамадскага націску, гатовы нават не рэгуляваць, а дыктаваць цэны не на свае, а на чужыя тавары. Адзін з апошніх прыкладаў — імкненне Захаду ўстанавіць цэны на нафту, газ, што пастаўляюцца з Расіі. «Баюся, што сюды яшчэ ўключаць цяпер Саудаўскую Аравію. Ужо ў Амерыцы і іх вызначылі вінаватымі за рост цэн (на энерганосьбіты. — Заўвага БЕЛТА)», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што даўно ведаў аб такіх «асаблівасцях» рыначнай эканомікі, аднак у Беларусі многія спецыялісты паддаліся і падтрымлівалі рыначнае цэнаўтварэнне. «Рыначнае цэнаўтварэнне — нідзе яго няма, не было і не будзе», — упэўнены беларускі лідар.

«Яшчэ раз падкрэсліваю, звяртаючы ўвагу на цэнаўтварэнне: гэта крыніца нездаволенасці людзей. Гэтых крыніц быць не павінна», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка паабяцаў разабрацца з дармаедамі: «Не працуюць, а сацпаслугі атрымліваюць, як усе. Несправядліва»

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што на нядаўняй нарадзе з эканамічным блокам урада размова вялася не толькі аб стрымліванні росту цэн. Гэта тэма стала адной з асноўных, але закраналася таксама праблема значнай колькасці дармаедаў, якія не жадаюць уладкоўвацца на работу.

«Мы цяпер выпрацоўваем меры — што рабіць з імі. Правільна сказаў (на нарадзе з эканамічным блокам урада. — Заўвага БЕЛТА) старшыня прафсаюзаў Міхаіл Сяргеевіч Орда: некалькі тысяч не працуюць, а сацыяльныя паслугі, у тым ліку адукацыі і асабліва аховы здароўя, яны атрымліваюць так, як усе. Гэта справядліва? Несправядліва», — сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў аснове палітыкі Беларусі заўсёды была і застаецца канцэпцыя справядлівасці: «Мы яе будзем прытрымлівацца і далей». А галоўная мэта нарады па цэнах і падобных мерапрыемстваў — зняць кропкі напружання і нездаволенасці людзей.

Лукашэнка запатрабаваў пазбавіцца ад пасрэдніцтва пры продажы беларускай прадукцыі

«Яшчэ раз падкрэсліваю: усякія пасрэднікі на беларускую прадукцыю павінны быць выключаны. Работа павінна быць толькі непасрэдна. І ў гэтым будзе значная эканомія», — сказаў Прэзідэнт. У сувязі з гэтым ён згадаў МТЗ, МАЗ, БЕЛАЗ і іншыя прадпрыемствы, якія выкарыстоўваюць пасрэднікаў для паставак сваёй прадукцыі на экспарт, зыходзячы з наступнай логікі: «Ведаеце, я свой трактар скінуў нейкай асобе, якая, можа, яшчэ і хабары дае кіраўніцтву тых ці іншых прадпрыемстваў, а яны — гэтыя дылеры — там прададуць».

«Мы бачылі, да чаго прыводзіла такое дылерства. Таму адразу раю ўсім кіраўнікам прадпрыемстваў (і буйных, і дробных, і сярэдніх, і прыватных, і дзяржаўных): дылерамі павінны быць вы самі, сваю прадукцыю на рынках вы павінны прадаваць самі, — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. — Ну калі вы там каму-небудзь з прыватнікаў дазволіце прадаваць, няхай міністр зацвердзіць гэта рашэнне».

Што датычыцца закупкі імпартных тавараў, то тут дзяржава мае намер строга кантраляваць ход цэнаўтварэння, падкрэсліў Прэзідэнт. «Мы будзем правяраць, адкуль тут у 5-10 разоў выраслі цэны. Калі гэта абгрунтавана, гасподзь з вамі. Калі не — лічыць мы добра ўмеем — адказваць будзеце ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам», — папярэдзіў беларускі лідар.

Дзярждума РФ: сумесныя сілы Расіі і Беларусі не будуць удзельнічаць у спецаперацыі

Неабходнасці ва ўдзеле сумесных сіл Расіі і Беларусі ў спецыяльнай ваеннай аперацыі няма, дзеючая групоўка спраўляецца. Аб гэтым заявіў кіраўнік камітэта Дзярждумы РФ па абароне Андрэй Картаполаў.

«Што датычыцца ўдзелу (аб’яднаных сіл) у спецыяльнай ваеннай аперацыі — думаю, што ў гэтым неабходнасці няма. Тая групоўка, якая выконвае задачы, яна цалкам здольна гэтыя задачы выканаць», — паведаміў парламентарый. Паводле яго слоў, разгортванне сіл РФ і Беларусі нацэлена на тое, каб зняць занепакоенасць нашых беларускіх братоў.

Таксама ён адзначыў, што разгортванне сумесных сіл адбываецца ў адказ на дзеянні нашых апанентаў, у першую чаргу Польшчы, якая на граніцы з Беларуссю пачала разгортванне злучэнняў. «Таму, вядома, мы не можам заставацца безудзельнымі… Гэта не новая групоўка, яна прадугледжана ў рамках Саюзнай дзяржавы. І так і называецца — Рэгіянальная групоўка ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Штогод на планавых вучэннях адпрацоўвалася яе разгортванне і вырашэнне задач. На сённяшні дзень проста прынята рашэнне па просьбе Прэзідэнта Беларусі гэту групоўку разгарнуць. У якім аб’ёме — пакуль рана казаць. Рашэнне будзе прынята генеральнымі штабамі нашых краін», — удакладніў Андрэй Картаполаў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *