Віншуем з Вялікаднем вернікаў каталіцкага касцёла!

Актуально Духовность

Дарагія браты і сёстры!
Хрыстос Уваскрос! Гэта значыць, што моц смерці і цемры пераможана збаўчым змёртвыхпаўстаннем Сына Божага.
Радасць пасхальнай перамогі, якая гучыць на працягу стагоддзяў, і сёння абуджае сэрцы верных сваім пранікнёным святлом. І хоць шэры тлум быцця імкнецца зацьміць святло пасхальнай радасці, аднак жа Слова, якое сталася целам і пасялілася між намі, было святлом людзей; а святло ў цемры свеціць, і цемра яго не агарнула (Ян. 1, 4-5).
Бог дае нам магчымасць чарговы раз напоўніцца пасхальнай прагай жыцця. Збірацца ў касцёлах і ўзнёсла заносіць свае малітвы аб патрэбных ласках для нас і нашых родных. Каб уваскрослы Хрыстос благаслаўляў нашыя сем’і, адорваў нашую Айчыну і ўвесь свет супакоем і еднасцю. Каб людзі прыгарнуліся да веры і імкнуліся жыць па запаведзях любові. Каб каінавы грэх братазабойства не прывёў чалавецтва да пекла ядзернага апакаліпсісу.
Няхай жа Хрыстос – пераможца граху і смерці выйдзе сёння насустрач грэшнаму чалавецтву, каб абмыць яго збаўчай крывёй сваёй міласэрнасці і наталіць нябесным хлебам свайго цела. Няхай кожны чалавек добрай волі, так як жанчыны, якія з надзеяй прыйшлі на досвітку да магілы, пачуюць словы анёла: «Не бойцеся, бо ведаю, што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага. Няма Яго тут, Ён уваскрос, як казаў» (Мц. 28, 5-6).
Аляксандр Грыцкевіч,
пробашч Верхнядзвінскага касцёла
Нараджэння Панны Марыі.

Расклад пасхальных набажэнстваў
У Вялікую суботу, 8 красавіка: благаслаўленне «велікоднай ежы» – у 10, 14 і 18 гадзін.
Вялікая Субота (Пасхальная Вігілія) – 22.00.
Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (Рэзурэкцыя): у Верхнядзвінску – 8.00, Боркавічах – 10.00, Каханавічах – 11.30, Сар’і – 13.00.
Велікодны панядзелак – 10.00 і 18.00.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *