Сёння ў каталіцкай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося свята Першай Камуніі

Духовность

Сення ў каталіцкай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску адбылося свята Першай Камуніі. Ва ўрачыстасць спаслання Святога Духа першае прычасце прымалі юныя выхаванцы ксяндза Аляксандра Грыцкевіча. Да гэтага значнага моманту ў сваім жыцці дзеці рыхтаваліся на працягу двух гадоў, калі ў касцёльнай школе вывучалі Біблію, малітвы і Катэхізіс. Напярэдадні свята хлопчыкі і дзяўчынкі прыступілі да сваёй першай споведзі, а на Святой Літургіі прынялі Хлеб Хрыста. Гэта новая прыступка на іх духоўным шляху, якая яднае з Богам і абавязвае адказна ставіцца да будавання хрысціянскага жыцця. Свята першай споведзі стала вялікай падзеяй у жыцці парафіі. Касцёл быў перапоўнены сотнямі вернікаў, на ўрачыстасць прыехалі госці з іншых мясцін. Святыня была выдатна ўпрыгожана, напоўнена цудоўнымі музыкай і спевамі, радаснай атмасферай добразычлівасці і ўзнёслых пачуццяў. Бацькі і родныя сардэчна дзякавалі ксяндзу Аляксандру за духоўнае выхаванне дзяцей і правядзенне незабыўнага свята.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *