Выязная лятучка галоўных рэдактараў СМІ Віцебскай вобласці «Стан і развіццё сучасных рэгіянальных СМІ ва ўмовах трансфармацыі медыясферы'» адбылася ў Браслаўскім раёне.
Начальнік упраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая адзначыла вялікую ролю, якую адыгрываць інфармрэсурсы ў сучасным свеце, і засяродзіла ўвагу кіраўнікоў рэгіянальных СМІ на актуальных пытаннях развіцця медыясферы.
Старшыня райвыканкама Вячаслаў Грышчанка пазнаёміў з раёнам і заклікаў журналістаў распаўсюджваць лепшы вопыт, дасягнуты браслаўчанамі ў развіцці роднага краю.
Падчас прэс-тура ўдзельнікі лятучкі ўшанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў Браслаўскага раёна, наведалі аграсядзібу “Вусце-LIFE” , аб’екты Нацыянальнага парка “Браслаўскія азёры”, у тым ліку гару Маяк, вытворчы філіял “Браслаўрыба” Глыбоцкага МКК, ветразевую школу і іншыя.