Паважаныя жыхары і госці Верхнядзвінскага раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём народнага адзінства!
Гэта свята сапраўднага патрыятызму і грамадскай еднасці. Яно сімвалізуе сувязь стагоддзяў і пакаленняў, вернасць традыцыям нашага народа і найвялікшую адказнасць за лёс Беларусі.
На сваім шляху да самавызначэння беларусы вытрымалі многія выпрабаванні, але не дазволілі пазбавіць сябе свабоды, культурнай і духоўнай самабытнасці.
Менавіта імкненнем да свабоды і адзінства народа выклікана аб’яднанне заходняй і ўсходняй частак Беларусі 17 верасня 1939 года. Гэта дата стала сімвалам гістарычнага афармлення беларускай нацыі, жадання беларусаў жыць адной сям’ёй ва ўласным доме. У нашым прыгранічным раёне значнасць падзеі адчувалася асабліва: знікла мяжа, якая раздзяляла родных людзей, жыхары тэрыторый па абодва берагі Заходняй Дзвіны атрымалі магчымасць злучыцца і разам будаваць свой далейшы лёс.
Набыўшы цэласнасць, адноўленая краіна стала месцам стваральнай сілы для мільёнаў людзей. Мы разам адстойваем незалежнасць сваёй Радзімы, клапоцімся аб мірным яе развіцці, працуем дзеля агульнага спакою і дабрабыту, шчаслівага будучага нашых дзяцей. Адзінства грамадства, заснаванае на спрадвечных каштоўнасцях, застаецца галоўнай умовай стабільнага руху наперад, крыніцай духоўнай моцы і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Толькі захоўваючы нацыянальную згоду мы зможам дасягнуць намечаных мэтаў, зберагчы і прымножыць багацце Айчыны, зрабіць усё магчымае для далейшага росквіту і развіцця роднай зямлі.
Моцнага здароўя, дабрабыту, новых плённых дасягненняў на карысць Верхнядзвіншчыны і роднай Беларусі! Няхай у вашых сем’ях пануюць мір і згода, любоў і ўзаемаразуменне!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.