Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з маладзёжным актывам. У цяперашняй сустрэчы асаблівы сімвалізм: яна прайшла напярэдадні 105-гадовага юбілею УЛКСМ і ў дзень 10-годдзя з моманту адкрыцця Палаца Незалежнасці.
«Сустрэча пакаленняў» – так назвалі мерапрыемства яго ўдзельнікі, таму што разам сабралася каманда не толькі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, але ветэраны і пераемнікі саюза моладзі – юныя піянеры.
Размова Прэзідэнта з маладзёжным актывам доўжылася амаль 2,5 гадзіны. Удзельнікі сустрэчы змаглі задаць пытанні, якія датычыліся грамадскай дзейнасці ў цэлым і ўдзелу ў ёй Аляксандра Лукашэнкі яшчэ да таго, як ён стаў кіраваць дзяржавай.
Прэзідэнт падзяліўся, што працаваў у студатрадзе на меліярацыі, а таксама расказаў, як ён, гісторык па першай адукацыі, трапіў у сельскую гаспадарку: «Мяне туды не гналі. Я сам хацеў там працаваць. Я да гэтага часу люблю працаваць на зямлі». «Гэта самыя былі цікавыя часы ў маім жыцці», – падзяліўся кіраўнік дзяржавы.
На пытанне, ці змогуць ІТ-тэхналогіі замяніць чалавека, Прэзідэнт адказаў, што чалавека наогул ніколі нішто не зможа замяніць. Разам з тым ён канстатаваў, што з’яўляецца штучны інтэлект, і па многіх напрамках чалавека ўжо замянілі, і без ІТ цяпер абысціся нельга.
Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, прывёў у прыклад ваенную сферу, калі на полі бою ўжо ваююць робаты і беспілотнікі без удзелу чалавека.
Сфера ІТ развіваецца ў Беларусі па розных напрамках, і сам кіраўнік дзяржавы ў свой час быў ініцыятарам стварэння Парка высокіх тэхналогій і расказаў аб гісторыі яго ўтварэння і ацэнках замежнымі партнёрамі стварэння гэтага аб’екта.
«У нас сёння ёсць беспілотныя БЕЛАЗы. Яны працуюць па ўсім свеце», — прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. «У нас ІТ-сектар развіты моцна і ў кампаніях, якія вырабляюць той ці іншы тавар, – адзначыў Прэзідэнт. Гэта ж датычыцца развіцця сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі: «У нас ужо створаны малочнатаварныя комплексы, дзе выключна робаты замест даярак працуюць”.
Прэзідэнт выказаўся аб далейшым развіцці аўтама-білебудавання.
«Пачынаем разгортваць новую вытворчасць легкавых аўтамабіляў. Але галоўнае цяпер – лакалізацыя», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Трэба атрымліваць свае дэталі для гэтага аўтамабіля. У нас для гэтага ўсё ёсць, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
У час сустрэчы было адзначана, што Беларусь з’яўляецца экспартна арыентаванай дзяржавай. Асаблівую ўвагу краіна ўдзяляе краінам далёкай дугі, у прыватнасці афрыканскаму рынку. Беларусь цяпер вельмі запатрабавана на расійскім рынку.
Адно з пытанняў ад прадстаўнікоў моладзі датычылася СМІ і журналістаў прэзідэнцкага пула. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што назірае работу журналістаў, ацэньвае і часам крытыкуе. «Яны на вачах. Я іх вельмі паважаю», – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер, у часы інфармацыйнага процістаяння, менавіта работнікі СМІ аказаліся на пярэднім краі. «Без іх цяпер нікуды. І яны вельмі мне дапамагаюць данесці да вас, да тых, хто цікавіцца жыццём, тую палітыку, якую я спрабую праводзіць», – сказаў ён.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка быў праінфармаваны аб тым, што БРСМ мае намер накіраваць сродкі на будаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі ў Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці.
Па інфармацыі БелТА.