У Верхнядзвінскім касцёле адбудзецца ўрачыстасць з нагоды ўшанавання памяці благаслаўлёнага мучаніка ксяндза Мечыслава Багаткевіча

Духовность

12 чэрвеня ў Верхнядзвінскім касцёле адбудзецца ўрачыстасць з нагоды ўшанавання памяці благаслаўлёнага мучаніка ксяндза Мечыслава Багаткевіча.


Ксёндз Мечыслаў служыў пробашчам у Дрысе з 1 снежня 1941 года да 16 студзеня 1942 года. Яго праца па ўмацаванні веры і міру не падабалася акупацыйным фашысцкім уладам. Гестапа выдала загад на арышт, аб чым кс. Мечыслава тайна папярэдзілі . Аднак ён не зрабіў ніякіх спробаў, каб уцячы і ўратаваць сваё жыццё, а заставаўся з людзімі і выконваў сваю святарскую паслугу. 16 студзеня 1942 года быў арыштаваны і вывезены ў турму ў Браслаў, а потым у Глыбокае. Вечарам 2 сакавіка кс. Мечыслава Багаткевіча разам з кс. Уладзіславам Мацьковякам і Станіславам Пырткам змясцілі ў камеру смяротнікаў. На світанні 4 сакавіка 1942 г. святары былі вывезеныя ў лес каля вёскі Барок і расстраляныя.
13 чэрвеня 1999 года папа Ян Павел ІІ абвясціў благаслаўлёнымі 108 мучанікаў, адзін з іх – святар Мечыслаў Багаткевіч.
У Верхнядзвінскай парафіі з гэтага года нараджаецца традыцыя ўшаноўваць благаслаўлёнага мучаніка ксяндза Мечыслава Багаткевіча. Сёлета дата мае асаблівую значнасць: спаўняецца 120 год з дня нараджэння святара.
12 чэрвеня ў 18.00 у Верхнядзвінскім касцёле адбудзецца святая Імша з ўрачыстым благаслаўленнем абраза кс. Багаткевіча.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *