Кіраўніцтва раёна віншуе верхнядзвінцаў са святам!

Актуально Общество

Паважаныя жыхары і госці раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
і 80-й гадавінай вызвалення роднай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Гэта свята – сімвал адзінства нашага грамадства, імкнення да міру і добрасуседства, мужнасці і гераізму беларускага народа ў барацьбе з захопнікамі, пераемнасці лепшых нацыянальных традыцый.
Любоў да Радзімы ва ўсе часы надавала сіл у адстойванні незалежнасці і суверэнітэту краіны, будаўніцтве мірнай дзяржавы, умацаванні сяброўскіх сувязей з суседнімі рэспублікамі.
Галоўнае свята нашай дзяржаўнасці нездарма адзначаецца 3 ліпеня – у дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Свабода Айчыны заваявана ў смяротнай барацьбе з ворагам: беларусы мужна змагаліся на франтах, у партызанскіх атрадах і падполлі, нястомна працавалі ў тыле ворага. Перамога здабыта цаной жыцця кожнага трэцяга жыхара рэспублікі, а ў нашым раёне – кожнага другога. У гадавіну вызвалення мы нізка кланяемся ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за іх ратныя і працоўныя подзвігі, ушаноўваем памяць гераічнага пакалення, якое адстаяла мір на нашай зямлі.
Мы ганарымся, што жывем у дзяржаве, адкрытай для ўсебаковага супрацоўніцтва. Братэрскія сувязі з народамі-суседзямі, замацаваныя крывёю ў гады вайны, знаходзяць адлюстраванне ў эканамічным, сацыяльным і культурным узаемадзеянні. Сустракаючыся з сябрамі на Кургане Дружбы, мы зноў пацвярджаем сваю прыхільнасць гэтаму сяброўству.
На паляпшэнне дабрабыту народа накіраваны сёння намаганні дзяржавы, і гэта дазваляе пераадолець усе складанасці сусветных эканамічных і палітычных працэсаў.
Сардэчна дзякуем усім, хто сваёй працай умацоўвае і праслаўляе родную Беларусь. Свята Незалежнасці напаўняе нас аптымізмам і жаданнем і далей імкнуцца да яе росквіту.
Моцнага здароўя, міру і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *