21 лютага – Дзень роднай мовы

Актуально Общество

У свята роднай мовы пацікавіліся, якія новыя беларускамоўныя кнігі з’явіліся ў раённай бібліятэцы і ці чытаюць увогуле верхнядзвінцы беларускую літаратуру.

Як адзначыла загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Т. Хадкевіча Вікторыя Марач-коўская, многа цікавых кніг на беларускай мове штогод паступае на дзіцячы абанемент. Сярод навінак – выдатная серыя «Я ганаруся!», якая ў лёгкай форме расказвае юным чытачам пра нашу краіну, яе культуру, дасягненні, знакамітых ураджэнцаў, помнікі гісторыі і прыроду. Акрамя каляровых ілюстрацый, карысным дапаўненнем з’яўляюцца QR-коды з выхадам на аўдыёверсіі тэкстаў. Кнігі серыі карыстаюцца попытам, дзеці з задавальненнем разглядаюць іх у бібліятэцы і бяруць пачытаць дадому.
Яшчэ адна навінка ад таго ж выдавецтва «Адукацыя і мас-тацтва» – гульня-віктарына з дапоўненай рэальнасцю «Беларусь: гісторыя і сучаснасць». Дзеці могуць пагуляць у яе ў чытальнай зале разам са сваімі сябрамі ці бацькамі, пазнаёміцца са знакамітымі гісторыка-культур-нымі, прыроднымі, ландшафтнымі і прамысловымі аб’ектамі нашай краіны.
Чытачы малодшага школьнага ўзросту бяруць у бібліятэцы кнігі са школьнай праграмы і ўнесеныя ў спіс чытання на лета – яны рэгулярна паступаюць у фонд. З апошняга – зборнікі твораў «Восеньскія скарбы», «Каляндар школьніка», «Усе колеры года», «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка» Алеся Савіцкага.
У 2024 годзе ў пракат выйшаў фільм «Чёрный замок», на фоне гэтай падзеі вельмі актуальным стала перавыданне першакрыніцы гэтай гісторыі – знакамітага рамана Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі».
Дарослыя чытачы таксама любяць кнігі на беларускай мове. Па словах бібліятэкараў Веры Забагонскай і Раісы Бадзюковай, часцей за ўсё наведвальнікі выбіраюць творы Кастуся Цвіркі, Віктара Праўдзіна, Міледзія Кукуця, Уладзіміра Сцяпана, Алеся Савіцкага, Анатоля Бутэвіча, Аляксандра Афяроўскага, Яўге-на Хвалея, Георгія Марчука, Уладзіміра Гаўрыловіча, Навума Гальпяровіча. Ніколі не страчваюць папулярнасць класікі беларускай літаратуры – Васіль Быкаў, Іван Шамякін, Уладзімір Караткевіч. Супрацоўнікі бібліятэкі адзначаюць, што людзям больш за ўсё падабаюцца жыццёвыя аповеды, блізкія кожнаму чалавеку.
Аматарам гісторыі біблія-тэкары прапануюць прачытаць раман Анатоля Бутэвіча «Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку», які расказвае пра каханне беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і караля польскага Ягайлы.
Таксама ў фондзе нядаўна з’явілася кніга журналіста Ула-дзіміра Сауліча «Антэі Прыдзвін-ня: нарысы». Яна распавядае пра кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Віцебшчыны, у тым ліку пра дырэктара ААТ «Сакалоўшчына» Уладзіміра Корсуна.
Багата якасных беларус-камоўных выданняў і ў чытальнай зале. Напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі паступіла шмат кніг, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны і ваен-на-патрыятычнага выхавання: «Партызаны Беларусі», «За цябе, Беларусь», «Ніколі не забудзем», альбом «Беларусь непераможная», прысвечаны 80-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў, і іншыя. Усе яны будуць прадстаўлены на пашыранай выставе да 9 Мая.
Гаспадыням цікава пагартаць кнігу «Смак беларускай гісторыі»: у ёй сабраны рэцэпты старадаўніх страў, адаптаваныя пад сучасныя прадукты і тэхналогіі.

На сённяшні дзень агульны фонд беларускамоўнай літаратуры Верхнядзвінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы налічвае 36900 кніг, больш за 1100 паступіла ў мінулым годзе. Гэта класіка, сучасная мастацкая літаратура, энцыклапедыі, ілюстраваныя выданні і многае іншае. Прыходзьце – і абавязкова знойдзеце што-небудзь на свой густ.
Алёна МАРОЗ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *