У Верхнядзвінску адбыўся сельскагаспадарчы кірмаш

Актуально Общество

Пачыналася свята яшчэ на досвітку — вялікім сельскагаспадарчым кірмашом.

На падвор'і СП «Верхнядзвінскі».
На падвор’і СП «Верхнядзвінскі».

На імправізаванай рыначнай плошчы, як акінуць вокам, размясціліся маляўнічыя падворкі сельскіх гаспадарак, гандлёвыя месцы прадпрыемстваў, райспажыўтаварыства, фермераў. Багацце сельгаспрадукцыі: збожжа, бульбы, садавіны, гародніны, мясных і малочных вырабаў, рыбы, мёду,- сведчыла аб тым, што сёлетні год аказаўся ўраджайным і шчодра аддзячыў за людскую працу. Па традыцыі сельскагаспадарчы кірмаш — добрая магчымасць для гараджан назапасіць на зіму бульбу і гародніну, купіць для падсобнай гаспадаркі камбікорм, а для прысядзібнага ўчастка — саджанцы, набыць адмысловыя прадукты харчавання і пачастунак. Вытворцы пастараліся задаволіць попыт і прапаноўвалі тавар на любы густ. Розныя гатункі бульбы па невысокай цане прадавалі ААТ»Прудзінкі», «Нурава» і СП»Лявонішана». Усе сельскія гаспадаркі прывезлі на кірмаш гародніну, зерне, мясную прадукцыю. Прывабны тавар быў у лясгаса: мёд, саджанцы, ягады і грыбы, бярозавыя венікі. Чэргі выстрайваліся да прылаўкаў райаграсервісу, дзе можна было набыць рыбу, птушку, гародніну, а яшчэ ля каларытнага вулля пачаставацца гарбатай, блінамі і мёдам з уласнага пчальніка.

Далей чытайце ў «ДП».

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *