Паважаныя жыхары раёна!
Віншуем вас з надыходзячым Святам Працы!
Дзень 1 Мая сімвалізуе яднанне працоўных свету і дае магчымасць адчуць сябе стваральнай часткай грамадства. Агульны дабрабыт залежыць ад паўсядзённай працы людзей розных прафесій, іх майстэрства, добрасумленнасці, творчага падыходу да справы. Беларусы заўсёды адрозніваліся сваёй працавітасцю і ўменнем разлічваць на ўласныя сілы – гэта дазваляе выстаяць у часы любых выпрабаванняў.
І сёння ў аснову сваёй палітыкі дзяржава ставіць мірную эфектыўную працу на карысць народу. Дэвіз беларусаў: будзем лепш працаваць – будзем лепш жыць.
Жадаем натхнення і энергіі на гэтым стваральным працоўным шляху. Няхай не пакідаюць вас творчы запал і аптымізм, спаўна раскрываецца прафесійнае майстэрства, стае здароўя і сіл на ўсё задуманае.
Новых дасягненняў у працы на карысць нашай роднай Беларусі!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
Не, ну добрае ж свята! Галоўнае, што ў гэты дзень на работу не трэба! Надвор’е гэтымі днямі крыху псуецца, але нічога, настрой усёроўна добры. Анекдот адзін прыгадаўся:
1-е Мая. Дэманстрацыя. Па натоўпе лазіць тэлежурналіст і прыстае да ўсіх з пытаннямі. Падвальвае да працаўнага:
— Скажыце, якія пачуцці перапаўняюць Вас у гэты дзень?
— Пайшоў ты ведаеш куды …
Журналіст радасна ў тэлекамеру:
— І так па ўсёй краіне — жарты, смех, весялосць …
Что бы это значило?