Пашавы перыяд — час вялікага малака

Актуально Экономика

Ідзе адзін з адказнейшых перыядаў у жывёлагадоўлі – пашавы. Менавіта цяпер буронкі павінны паказаць сваю найвышэйшую прадукцыйнасць, а жывёлаводы як мага больш папоўніць бюджэт гаспадарак. Выдаткі ж на вытворчасць адзінкі прадукцыі летам ніжэй, чым у стойлавы перыяд, а якасць малака — значна вышэй.

На комплексе працуюць Ю. Барадулькіна і С. Зайкоўская.
На комплексе працуюць Ю. Барадулькіна і С. Зайкоўская.

Пашавы перыяд таксама — магчымасць адрамантаваць і рэканструяваць фермы, правесці санітарныя мерапрыемствы ў памяшканнях, дзе ўтрымліваецца жывёла.
Сакрэт росту надояў у СП “Лявонішана” – у выкананні тэхналогій і добрасумленных адносінах да справы.
Статак БРЖ ў гаспадарцы – 3740 галоў. З іх 1170 — дойных кароў. На комплексе знаходзіцца 460 галоў. Многія пераведзены на летне-пашавы перыяд, які пачаўся напрыканцы красавіка. Створана чатыры дойных лагеры, у кожным знаходзіцца па 200 галоў. Каровы па-ранейшаму знаходзяцца на трохразовым даенні. Абсталяваны і два лагеры для цялушак.
На комплексе жывёла сіл-куюцца сіласам і сенажом, які застаўся з мінулага года, але ўжо зусім хутка ў рацыёне з’явіцца зялёная маса.
Амаль усё малако ў гаспадарцы рэалізуецца сортам “экстра”. Лабарант Алена Дзмітрыва своечасова робіць усе аналізы.
У гэтым годзе паказчыкі па вытворчасці малака выраслі на 113% да мінулага года. Надой у суткі складае каля 16 тон. Усяго за чатыры месяцы бягучага года здадзена 18603 цэнтнеры малака.
Дзякуючы належнаму ўз-наўленню статка, пагалоўе ў гаспадарцы павялічваецца. За гэтым сочыць асемянатар О. Скачкова. З пачатку года пагалоўе павялічалася на 190 цёлак. А па эфектыўнасці жывёлагадоўчай галіны гаспадарка займае трэцяе месца ў раёне.
Лідарам па надоях на комплексе з’яўляюцца Р. Курылёнак, Ю. Барадулькіна і С. Зайкоўская. У Дзёрнавічах лепшыя паказчыкі ў С. Ваяводавай, З. Вараноўскай, М. Католікавай.
Ілона КРАСНАЯ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *