Верхнядзвінскія артысты паспяхова выступілі на «Браслаўскіх зарніцах»

Актуально Культура

У чарговы раз калектывы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці паспяхова выступілі на абласным аглядзе-конкурсе харавых калектываў “Браслаўская харавая асамблея” у межах Міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”.

IMG_5566
Добрымі ўсмешкамі і шчырымі апладысментамі сустракалі браслаўскія гледачы зводны харавы калектыў, які прадставіў адзіны, але вельмі арыгінальны канцэртны нумар. Вясёлая песня ў выкананні народнага вакальнага гурта “Ярыца”і хора “Надзея”народнага клуба “Ветэран” гучала пад акампанемент народнага ансамбля народнай музыкі “Верхнядзвінскія музыкі”. Хор не толькі суладна спяваў, а яшчэ паспяваў і танчыць.

DSC_0721
Вельмі яркім момантам канцэртнага выступлення стаў выхад ансамбля лыжкароў “Забава”, якія яскрава дапоўнілі канцэртны нумар. Лыжкары дадалі арыгінальнасці харавой песні і падарылі слухачам сваё майстэрства. Зводны хор вызначыўся адметнай канцэртнай пастаноўкай і таленавітым выкананнем.
Асобна хочацца адзначыць нашых танцораў – гэта народны харэаграфічны гурт “Ярыца”і хлопцы з райгазу, якія стварылі вельмі добры творчы тандэм.Калектыў упершыню і вельмі паспяхова ўдзельнічаў у “Турніры беларускіх танцаў”, які ўзбагаціў свята сваім адметным каларытам.
Вельмі цікава было бачыць людзей рознага ўзросту — ад 18 да 75 год, якія прыгожа выконвалі нашы традыцыйныя мясцовыя танцы — “Кракавяк”, “Падыспань”, “Какетка” і іншыя. А гэта сведчыць пра тое, што жыве любоў і цікавасць маладога пакалення да народных традыцый.
З прыўзнятым настроем наш калектыў вярнуўся дадому. Хочацца падзякаваць усім удельнікам за нястомную працу ў падрыхтоўцы да выступлення, за цярпенне і ўзаемапавагу, а также пажадаць усім новых творчых перамог!
М. РУБЕЛЬ,
метадыст па этнаграфіі
і фальклору РЦКНТ.



1 комментарий по теме “Верхнядзвінскія артысты паспяхова выступілі на «Браслаўскіх зарніцах»

  1. Прызнацца, крыху шкада было калектывы, што з’ехаліся ў Браслаў з розных куткоў Віцебшчыны. Журы з большага клапацілася каб не згарэць на сонцы, прыкрываючы свой твар рознымі рэчамі і ніякім выглядам не дэманструючы цікавасць ні да каго з удзельнікаў. Шматлікіх гледачоў цешылі танцы, але сярод гэткай колькасці удзельнікаў кагосці вылучыць наўрадці было магчымым, тым не менш адзнакі ўздымаліся, але да іх ніхто ў сур’ёз не ставіўся.
    Чуў як дзе-нідзе ў натоўпе казалі, што да спадобы прыйшося менавіта выступ артыстаў з Верхнядзвінска, а як інакш, прафесіяналізм і талент –яны заўсёды на відавоку, і калі не журы, то удзячны глядач гэта заўважыць заўсёды. Дзякуй калектыву за адметны выстум і за магчымасць нам мець гонар за тое, што яны ёсць у нас!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *