У Верхнядзвінску адбылося выязное пасяджэнне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў

Актуально Общество

У нашым раёне прайшло выязное пасяджэнне прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, на якім разгледжана пытанне “Аб рабоце, праводзімай у Верхнядзвінскім раёне па патрыятычным выхаванні моладзі ў сувязі са святкаваннем 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”.

Юныя верхнядзвінцы віталі ўдзельнікаў работы прэзідыума ў гарадскім скверы. У першым радзе (злева направа) І. І. Марковіч, А. Я. Ацясаў, І. Ф. Козел.
Юныя верхнядзвінцы віталі ўдзельнікаў работы прэзідыума ў гарадскім скверы. У першым радзе (злева направа) І. І. Марковіч, А. Я. Ацясаў, І. Ф. Козел.

Удзел у пасяджэнні, узначаліў якое старшыня абласнога Савета дэпутатаў А. Я. Ацясаў, прынялі члены прэзідыума аблсавета, кіраўнікі раённых Саветаў дэпутатаў вобласці, старшыня Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта І. І. Марковіч, старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання ветэранаў Г. М. Ягораў.
Адкрываючы пленарнае пасяджэнне, А. Я. Ацясаў адзначыў, што мерапрыемствы па святкаванні 70-годдзя Вялікай Перамогі прайшлі ў вобласці на высокім узроўні, аб чым сведчаць водгукі не толькі жыхароў, але і шматлікіх гасцей рэгіёна. Гэта пацвярджэнне вялікай павагі грамадства да подзвігу ваеннага пакалення, якое адстаяла свабоду і мір на роднай зямлі. Берагчы памяць, клапаціцца аб ветэранах і выхоўваць моладзь на падставе слаўнай гісторыі сваёй Айчыны — адна з важнейшых задач народнай улады. Верхнядзвінскі раён абраны ўзорам у рабоце па патрыятычным выхаванні, бо на гэтай гераічнай зямлі, дзе ў барацьбе з ворагам загінуў кожны другі яе жыхар, накоплены багаты вопыт захавання памяці і перадачы маладому пакаленню ўрокаў мужнасці і вернасці Радзіме.
Знаёмячы гасцей з раёнам, І.І. Марковіч расказаў аб яго сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці. Верхнядзвінцы годна працягваюць традыцыі старэйшага пакалення, сцвярджаючы заваёвы плённай працай. Раён лідзіруе ў вобласці па шэрагу эканамічных паказчыкаў, заняў першае месца ў рэспубліцы па выніках работы ў мінулым аграсезоне. Гаспадары імкнуцца зрабіць сваю тэрыторыю найбольш прыдатнай да жыцця і прывабнай для гасцей – прыгранічны рэгіён пастаянна добраўпарадкоўваецца і ўдасканальвае сервіс. Работа па ўшанаванні памяці мае тут канкрэтныя абрысы – адноўлены цэнтральны сквер і мемарыял воінам-вызваліцелям, адкрыты будынак раённага краязнаўчага музея, дагледжаны помнікі і месцы пахаванняў, пасаджаны паркі і сады ў гонар пераможцаў, праведзены сотні акцый і іншых патрыятычных мерапрыемстваў. Шанаваць мінулае і на яго аснове рухацца наперад – такога стваральнага прынцыпу прытрымліваюцца нашчадкі Вялікай Перамогі.
З інфармацыяй па тэме работы прэзідыума выступіла старшыня Верхнядзвінскага раённага Савета дэпутатаў І.Ф. Козел. Яна адзначыла, што ў раёне пражывае 3595 чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года, што складае 16,2% ад усяго насельніцтва. Пераважная частка юнакоў і дзяўчат – вучнёўская моладзь. Установамі адукацыі накоплены багаты вопыт па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў. Пачынаючы з першага ўрока 1 верасня на тэму “Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны”, на працягу навучальнага года доўжацца шматлікія мерапрыемствы памяці. Сярод іх конкурсы і акцыі “Пісьмо пераможцам”, “Жураўлік”, “ Вянок славы”, “Падарунак на фронт”, “Дарогамі Перамогі”, “Дзеці вайны” і многія іншыя. 70-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаліся акцыі “Вайна ў лёсе маёй сям’і”, ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”, праект “Каб памяталі”, фестываль “Памяць палымнеючых гадоў”, агеньчык “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, конкурс “Пакуль мы памятаем – яны жывыя”, ток-шоу “Цана Перамогі”, канцэрты ваенна-патрыятычнай песні і іншыя мерапрыемствы, якія прайшлі ва ўсіх школах раёна.
Напярэдадні 9 Мая ва ўстановах адукацыі праведзена акцыя “Сад Перамогі”, падчас якой высаджаны дзесяткі дрэў і кустоў.

Далей чытайце у «ДП».

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *