Якім будзе само свята, расказала журналістам міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ.
Аснова канцэпцыі Дня беларускага пісьменства – ідэя папулярызацыі дасягненняў айчыннай пісьмовай культуры, багацця і пераемнасці духоўных і культурных традыцый Беларусі. Міністр падкрэсліла, што мерапрыемства будзе запамінальным, яркім, змястоўным. З уручэннем Нацыянальнай літаратурнай прэміі, фестывалем кнігі і друку, выставамі, сустрэчамі, канцэртнымі пра-грамамі, конкурсамі, спартыўнымі спаборніцтвамі.
Аднак гэта свята не аднаго дня. З пачатку бягучага года – ад Каляднага кніжнага кірмашу і дабрачынных праграм – у краіне робіцца вельмі многае для папулярызацыі слова і духоўнага развіцця грамадства.
Пройдзены вялікі этап пад-рыхтоўчай работы. На пасяджэн-ні Нацыянальнага аргкамітэта адобраны канцэпцыі і план мерапрыемстваў правядзення 22-га Дня пісьменства, абмеркаваны ключавыя моманты насычанай праграмы свята.
* * *
Упершыню Дзень беларускага пісьменства адбыўся ў 1994 годзе ў старажытным Полацку. Затым сталіцамі свята сталі такія гістарычныя і культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаўль, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў. У мінулым годзе свята другі раз прымала Заслаўе, якое перадало эстафету Шчучыну, дзе да Дня беларускага пісьменства адкрыўся першы кніжны магазін-кафейня. Магазін стаў сапраўдным падарункам жыхарам раёна. У ім шырока прадстаўлена кніжная прадукцыя, у першую чаргу – айчынных аўтараў і выдавецтваў. Акрамя таго, Дзень пісьменства ў Шчучыне стане падставай для адкрыцця гандлёвага павільёна “Белсаюздруку”.
Стварэнне двух новых аб’ектаў, звязаных з кнігай і друкам, з’яўляецца знакавым. Шчучын, як раённы цэнтр, павінен пакласці пачатак адкрыццю падобных аб’ек-таў і ў іншых гарадах.
Беларускія выдавецтвы пачалі ўжо падрыхтоўку да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якое будзе святкавацца ў 2017 годзе.
У Шчучыне ў Дзень беларускага пісьменства будзе прадстаўлены шэраг выдавецкіх праектаў, у сувязі з гэтай датай гасцям прадэманструюць лепшыя кнігі, якімі Беларусь праслаўлена ў свеце.
Па матэрыялах БелТА.
НА ЗДЫМКУ: у раённай бібліятэцы да Дня беларускага пісьменства падрыхтавана выстава-прэзентацыя “Беларуская кніга: дарогамі вякоў”. Яе матэрыялы дэманструе бібліёграф К. Карманава.