У Верхнядзвінскі касцёл прызначаны новы пробашч

Актуально Духовность

У Верхнядзвінскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося парафіяльнае свята.

Н. Кісялевіч павіншавала ксяндза А. Грыцкевіча з пачаткам службы ў раёне і ўручыла буклет аб Верхнядзвінскім краі.
Н. Кісялевіч павіншавала ксяндза А. Грыцкевіча з пачаткам службы ў раёне і ўручыла буклет аб Верхнядзвінскім краі.

Гэту ўрачыстасць верх-нядзвінскія католікі любяць асабліва: у час, калі зямля радуе людзей вырашчаным ураджаем і сваёй дасканалай прыгажосцю, сонца песціць апошнімі цёплымі промнямі, касцёл адзначае народзіны самай ласкавай і шчодрай Маці ў свеце – Багародзіцы. Аддаць ёй хвалу і пашану за высакародную місію, падзякаваць за апеку і дапамогу і на гэты раз сабралася многа парафіян і гасцей Храма.
Сёлетняе свята было асабліва адметным: падчас яго парафія развітвалася з манаскім ордэнам братоў-капуцынаў, якія каля 30 гадоў з’яўляліся гаспадарамі Верхнядзвінскага касцёла, і вітала новага пробашча.

ЗНАЁМСТВА. Аляксандр Грыцкевіч нарадзіўся 3 студзеня 1981 года ў г. Міёры. Маці працавала следчым міліцыі, бацька – вадзіцелем. Мае малодшага брата.
У 1998 годзе Аляксандр Грыцкевіч закончыў сярэднюю школу і паступіў у Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт на спецыяльнасць геадэзія. Закончыў ВНУ у 2003 годзе і адразу паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю імя Тамаша Аквінскага ў Пінску. Закончыў семінарыю ў 2009 годзе і прыняў святарскія пасвячэнні.
Першым месцам службы стала парафія Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі у Дзісне, дзе працаваў на працягу шасці гадоў. 6 верасня 2015 года прызначаны пробашчам Верхнядзвінскага касцёла.
Выбар святарскага шляху тлумачыць пакліканнем, якое адчуў напрыканцы вучобы ў ПДУ, і прагай пазнання філасофіі веры.
Святарскім крэда а. Аляксандр абраў цытату з паслання да філіпійцаў: “Радуйцеся заўсёды ў Пану”. Лічыць, што чалавек веруючы не павінен быць засмучаным і губляць надзею, бо калі ёсць Бог, то гэта значыць – ёсць радасць. “Хачу быць для людзей свечкай радасці”,- вызначыў сваё прызванне святар. Ён адносіць сябе да асоб пазітыўных, аптымістычных і гатовы несці гэту радасць веры людзям.

Далей чытайце ў «ДП».



4 комментария по теме “У Верхнядзвінскі касцёл прызначаны новы пробашч

  1. Так у нас на верхнедвинщине все хорошо,аж душа радуется.А удаление комментов это признание своего поражения.Вот так то.

  2. Было б іхняй паразай, калі б Вы,Прогматік, грамадскасць з навозам не пачалі параўноўваць.
    Упрыгожванне Радзімы талентамі, справамі — гэта лепшая праява патрыятызму, з гэтым цяжка паспрачацца, а тыя цытаты, што вы прыводзілі — усяго толькі цытаты вядомых людзей,і не больш за тое.

  3. Меру надо соблюдать,чтобы небыло от этого патриотизма тошно.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *