В конкурсе мастеров народных ремёсел определён победитель

Культура

Майстра народных рамёстваў Раісу Сардыка добра ведаюць аматары творчасці далёка за межамі нашага раёна. Яе цудоўныя рукатворныя вырабы дэманстраваліся на шматлікіх выставах і конкурсах у раёне, вобласці, рэспубліцы і нават на міжнародным узроўні.

IMG_4687 копия

У мінулым годзе сям’я Цыра ў складзе Раісы, мужа Міхаіла і траіх дзяцей перамагла ў міжнародным фестывалі “Шчасце ў дзецях”, што праводзіўся ў Бабруйску.
Здаецца, няма такога рамяства, якога не асвоіла б гэта надзвычай таленавітая і працавітая майстрыца. Яна выдатна валодае іголкай, вышывае бісерам і ніткамі, вяжа, сплятае макрамэ. Разам з мужам Міхаілам вырабляе ўтульныя валёнкі, якія ўпрыгожвае вышыўкай або кветкамі ў стылі канзашы.
Гэтыя шматлікія здольнасці Раіса пераняла ад маці і бабулі, а цяпер сама перадае іх дзецям, якія многае ўмеюць рабіць самастойна. Старэйшая Галіна ўжо можа прэзентаваць свае выставы – яе вышытыя іконы з’яўляюцца ўзорам дасканаласці.
Нядаўна Раіса Сардыка атрымала яшчэ адно высокае прызнанне свайго майстэрства. Яна стала пераможцам раённага этапа рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2016” у намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Удзел у конкурсе прымалі лепшыя майстры — непрафесіяналы з многіх прафсаюзных арганізацый раёна. Раіса прадстаўляла Прыдзвінска-Бароўскую СШ. На конкурс яна падрыхтавала вышытыя бісерам карціны, валёнкі, сарочку, самаробныя кветкі. Вырабы настолькі вылучаліся прыгажосцю і майстэрствам выканання, што і журы, і наведвальнікі аднадушна назвалі іх лепшымі.
Такім чынам, Раіса Сардыка будзе прадстаўляць наш раён на абласным этапе конкурсу. Несумненна, у яе ёсць усе шансы на перамогу. Жадаем майстрыцы поспеху!
НА ЗДЫМКУ: Раіса Сардыка дэманструе свае вырабы на раённым конкурсе “Новыя імёны Беларусі-2016”.
С. АЛЯКСАНДРАВА.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *