У Верхнядзвінскім раёне стартуе сяўба

Актуально Общество

IMG_8876

Сёння ў ААТ “Баліны” адбудуцца раённыя засеўкі.
Свята першай баразны сімвалізуе пачатак масавай сяўбы. Асобныя ж гаспадаркі раёна ўжо вядуць яе па меры выспявання глебы. Першыя гектары пасяўнога поля апрабавалі шэсць сельгаспрадпрыемстваў, а хлебаробы ААТ “Шайцерава” пасялі 25% гектараў яравога кліну. Усяго ў раёне гэты паказчык складае 4 %. Поўным ходам ідзе і падкормка азімых, якая ажыццёўлена ўжо на 10% палёў.
Спяшацца земляробаў прымушае час: аптымальныя тэрміны сяўбы кароткія, а плошчы пад яе ў раёне немалыя. Сёлета належыць пасеяць яравыя культуры на 19974 гектарах, акрамя таго, падсеяць шматгадовыя травы, перазалужыць сенакосы і пашы, своечасова правесці догляд пасеваў, выканаць іншыя неадкладныя веснавыя работы.
Людскіх і матэрыяльных рэсурсаў пад сяўбу ў абрэз, таму на першы план выходзяць гаспадарская кемлівасць, веды, вопыт і працавітасць удзельнікаў пасяўной, уменне манеўраваць у любых складаных умовах, выбіраючы аптымальны варыянт на карысць справе. Хуткае правядзенне сяўбы ў спрыяльныя тэрміны – адно з патрабаванняў тэхналогій, таму ўсе сілы ў гэтыя дні накіраваны на веснавое поле.
С.АЛЯКСАНДРАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *